Знайсці
25.03.2023 / 00:061РусŁacБел

На будынку гарадскога ўрада польскага Элка да Дня Волі вывесілі беларускі сцяг

24 сакавіка ў польскім горадзе Элк, што ў паўночным Вармінска-Мазурскім ваяводстве, мясцовыя ўлады з нагоды Дня Волі вывесілі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на знак салідарнасці з беларусамі, піша «Белсат».

«Цяпер у Беларусі многія людзі зняволеныя ў турмы з прычыны палітычных абвінавачанняў. У выніку рэпрэсій грамадзянская супольнасць руйнуецца, а беларусы вымушаныя пакідаць радзіму. У нашым горадзе таксама пражываюць беларускія сем’і, якія ў пошуках бяспекі эмігравалі ў нашу краіну», — гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце мясцовага кіраўнічага органа.

Бела-чырвона-белы сцяг у знак салідарнасці з беларускімі дэмакратычнымі сіламі быў вывешаны на будынку мэрыі Элка.

Таксама на лічбавых экранах гарадской ратушы адлюстроўваецца графіка ў колерах гістарычнага сцяга Беларусі і надпіс пра салідарнасць з беларускім народам.

Сцяг у Элку вывесілі на просьбу мясцовых беларусаў, якія звярнуліся з адпаведнай прапановай на электронны адрас прэзідэнта горада Томаша Андрукевіча.

«Мы проста напісалі ліст, і праз некалькі дзён нам даслалі адказ з прапановай патэлефанаваць на нумар і ўзгадніць візіт да прэзідэнта горада. І ўжо на самой сустрэчы спадар Андрукевіч распавёў, што сцяг на салідарнасць з беларусамі будзе вывешаны», — распавялі беларусы Элка ў каментары «Белсату».

Бел-чырвона-белыя сцягі на знак салідарнасці з беларусамі ўжо вывешвалі ў Элку ў верасні 2020 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
0
святы сэрцу кожнага беларуса БЧБ/адказаць/
25.03.2023
Годна ўзнімайма сцяг Нацыянальнай Барацьбы. Змагаймася за сваё!


Няхай жыве магутны, смелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930