«Мы пушачнае мяса, нас кідаюць на ўбой» — множацца роспачныя відэа расійскіх вайскоўцаў
У відэазваротах расійскія вайскоўцы наракаюць на гіганцкія страты і адсутнасць артылерыі.
«Мы з’яўляемся пушачным мясам і нас кідаюць на ўбой. Мы жывыя людзі і хочам вярнуцца да сваіх сямей», — кажуць разведчыкі 1-й Славянскай брыгады.
«Мы на працягу 15 дзён не маглі выпрасіць падаўлення агнявых пунктаў праціўніка. І ў сувязі з гэтым мы панеслі цяжкія страты», — кажуць разведчыкі. «Тут знаходзяцца тыя, хто сумеў выйсці. Астатніх не выпускаюць з пазіцый».
На іншым відэа прыгнечаныя байцы атрада «Шторм», сфармаванага ў Калінінградзе, расказваюць, што ў іх са 161 асобы за два тыдні 22 чалавекі загінулі і 34 былі параненыя. Яны расказваюць пра дэзарганізацыю і хаос у войсках.
З састарэлай тактыкай нічога не будзе. Расійскі эксперт назваў прычыны паражэнняў сваёй арміі
Чаму расійская авіяцыя так слаба праявіла сябе ва Украіне: пяць памылак Пуціна






памятаеце - колькі год таму ў нас з вамі ўзнікла небальшэнькая спрэчка наконт цяжкой музыкі? памятаеце?
дык вось
муж дужа падсеў зараз на гэту вашу JINJER
но я не такая