Знайсці
02.04.2023 / 15:215РусŁacБел

Сем ашаламляльных фактаў пра немаўлят

Некаторыя лічаць, што немаўляты з'яўляюцца паменшанай копіяй дарослых людзей. Але на самой справе гэта далёка ад праўды. Прапануем вашай увазе малавядомыя факты пра нашых маленькіх спадкаемцаў. Упэўненыя, што многія з іх вам не вядомыя.

Дзеці нараджаюцца з 300 косткамі і без каленных чашачак.

У адрозненне ад дарослых, у якіх 206 костак, у немаўляці іх амаль на палову болей — 300. А вось замест каленнай чашачкі ў іх храсток. Прырода так прадугледзела для таго, каб шкілет быў больш падатлівы пры родах. На працягу некалькіх наступных гадоў жыцця некаторыя косткі, злучаныя першапачаткова мембранай, зрастаюцца паміж сабой. А храсток у калене ператвараецца ў каленную чашачку.

Немаўля чалавека самае тлустае ў жывёльным свеце, хаця яго страўнік — памерам з вішню.

У нованароджанага немаўляці чалавека тлушч складае 15%. Такі паказчык значна пераўзыходзіць паказчыкі ўсіх іншых жывёл. Другое месца займаюць марскія свінкі (11%), а трэцяе — марскія цюлені (10%).

Праз суткі пасля нараджэння памер страўніка дзіцяці блізка да памеру вішні. Але на працягу наступных сямі дзён ён хутка павялічваецца і дасягае памеру яйка. У шэсць месяцаў немаўляты спажываюць адну траціну калорый ад нормы для дарослага чалавека.

Мозг немаўляці пры нараджэнні складае прыкладна дзясятую долю яго вагі. Сама ж вага на працягу першага года павялічваецца ў тры разы.

Сярэдняя вага даношанага дзіцяці знаходзіцца ў межах ад 2,6 да 3,8 кг. Пры гэтым вага мозгу складае 400 грамаў. У дарослага мозг важыць 1,5 кг і складае каля 2% вагі.

Пасля нараджэння агульная вага немаўляці трошкі зніжаецца і аднаўляецца ва ўзросце двух-трох тыдняў. Ва ўзросце чатырох-пяці месяцаў наш нашчадак важыць удвая болей, чым пры нараджэнні, а ў 12 месяцаў — утрая.

Немаўля мае больш смакавых рэцэптараў, чым дарослы і можа з'явіцца на свет з зубам.

Немаўля добра адчувае смак. У адрозненне ад дарослых, у яго рэцэптары размешчаныя нават у горле. А некаторыя ўжо ў першы дзень могуць пакаштаваць ежу не толькі на смак, але і на зуб. Прычына нараджэння з зубам застаецца нявысветленай. Некаторыя вучоныя лічаць, што так праяўляецца ўздзеянне таксічных рэчываў падчас цяжарнасці.

Нованароджаныя дрэнна бачаць, а іх вочы могуць мяняць колер і працягваюць расці.

Дзеці звычайна нараджаюцца з блакітна-шэрымі вачыма, не бачаць далей, чым на 20 см і могуць распазнаць толькі некаторыя колеры. Аднак зрок развіваецца вельмі хутка і да года становіцца падобным да зроку дарослага чалавека. А колер вачэй змяняецца ў залежнасці ад генетыкі і становіцца пастаянным да васьмі месяцаў. Пры гэтым вочы працягваюць расці (пры нараджэнні іх памер складае 75% ад дарослага).

Нованароджаныя не плачуць слязьмі і пазнаюць голас маці.

У нованароджаных не да канца сфармаваныя слёзныя каналы. Таму першыя слёзы мы можам заўважыць у нашага дзіцяці толькі пасля двух-трохмесячнага ўзросту. Пры гэтым яны добра рэагуюць на голас маці і мацней плачуць, калі чуюць голас іншага чалавека.

Іх жэсты нагадваюць жэсты шымпанзэ і яны могуць вывучыць мову жэстаў.

Згодна з даследаваннем, немаўляты людзей і шымпанзэ маюць 89% агульных жэстаў. Пры рэгулярных практыкаваннях немаўляты могуць вывучыць некалькі знакаў, напрыклад, «малако», «яшчэ», «есці» і г. д. Спецыялісты рэкамендуюць пачаць вучыць мове жэстаў прыкладна ў 6-7 месяцаў, калі дзеці пачынаюць разумець словы.

Чытайце яшчэ:

Як зразумець немаўля? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
І так, і не :) /адказаць/
02.04.2023
а, у немаўлят (і, калі не памыляюся, да двухгадовага ўзросту) агромная колькасць нэйронаў і сувязей, нават больш за дарослага чалавека, але гэтыя сувязі працуюць хаатычна, таму практычнай карысці ад гэткай колькасці няма. Калі дзіця падрастае і набывае досвед, то адні сувязі ўзмацняюцца, а іншыя, наадварот, знікаюць. Так, замест "чыстага" мозгу, дзіця набывае ўнікальны розум. 
02.04.2023
І так, і не :) , кожны чалавек (як і ўсякая жывая істота) унікальны
я кажу пра наш досвед. гэта не значыць, што ён адзіна правільны
але ёсць агульная заканамернасць, назіраная продкамі, потым падцверджаная навукай
мозг немаўляці, як і сам ён, найбольш расце ў першы месяц пасля з'яўлення на свет
0
Мэта/адказаць/
05.04.2023
"Прырода так прадугледзела"... "Прадугледзець" можа толькі нешта ці нехта разумны і саму прыроду стварыў нехта разумны. Ці магла безталковая прырода стварыць законы фізікі, хіміі? Не навукоўцы ж іх стварылі, яны толькі іх знайшлі і запісалі ў кніжкі. Пішыце Бог ці хаця б сусьветны розум.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера