Знайсці
25.03.2023 / 19:1319РусŁacБел

Ціханоўская прапанавала стварыць у Гарвардзе стыпендыю для беларусаў

У пятніцу Святлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага пераходнага кабінета наведалі Бостан, дзе сярод іншага былі прынятыя і ў Гарвардскім універсітэце — адной з найпрэстыжнейшых навучальных устаноў свету.

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з бостанскімі беларусамі

Падчас выступу ў Гарвардзе Ціханоўская прапанавала стварыць беларускую праграму, а таксама стыпендыі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. На думку Ціханоўскай, адна з гэтых стыпендый магла б мець назву імя Алеся Бяляцкага.

Падчас выступу на канферэнцыі Ціханоўская згадала, што План Маршала, дзякуючы якому адбудоўвалася Еўропа пасля Другой сусветнай вайны, быў прыдуманы і распрацаваны ў тым ліку ў сценах Гарвардскага ўніверсітэта. «І цяпер новы План Маршала неабходны для Беларусі», — заявіла Ціханоўская.

Таксама падчас візіту ў Бостан уздымалася пытанне супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі. Ціханоўская адзначыла, што неабходна, каб яны блакавалі рэжымную прапаганду, дапамагалі незалежным мэдыя і супрацоўнічалі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Чытайце таксама:

«Мы ўмеем рабіць немагчымае», — Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі

Ціханоўская: Мы просім выратаваць Беларусь ад Лукашэнкі

Івонка Сурвіла: Я вельмі задаволеная, калі бачу, што Ціханоўскую прымаюць і слухаюць

Вашынгтон аб’явіў «стратэгічны дыялог» з дэмсіламі Беларусі. Што гэта значыць і чаму толькі з канца года?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
1
Anatol Starkou/адказаць/
26.03.2023
Беларус, Ведаю ж сутнасць твайго ныцця і ты пра маё ведаеш. Ведаем, што агульных кропак сутыкнення ў нас няма, акрамя радзімы Беларусь.

А вось пытанні ты задаў нармалёвыя, ў адрозненні ад таго ТУТбаяўца, які і сэнс слова беларускасць не разумея, але піша.
Ну, паміраем мы ўсе. З моманту нараджэнне. І табе, пазьнякоўцу, павінна быць вядомы выраз Сьвятога Зя пра яго самога: "Палітычны труп". Але дрыгаецца яшчэ Зеня.

"За што ты ўвогуле? За Беларусь можа? - то ня бачна з тваіх допісаў".

Дык ты пытаешся ці адказваеш ціха сам сабе?
Я не супраць Беларусі, сваёй радзімы, і ніколі здраднікам для яе не быў. Я ж не пазьняковец, хоць у 1994-м галасіў за Зянона. І не бчб.

"За "ябацек" ? не, бо жывеш у ЗША а не ў мухасранску дзесь у "мордары" і дадому не зьбіраешся, сытна табе там. Значыць ты проста "за пазудзець".

НЕ, я не ябацька. Ні разу за Лукашэнку не галаксаваў. Але лічу, што Рыгоравіч на сваім месцы. А нарадзіўся я ў Мінску.
0
Anatol Starkou/адказаць/
26.03.2023
Ні разу за Лукашэнку не галасаваў, але лічу, што ён на сваім месцы. Гэта мы не на месцы беларусаў, у гэты момант ісціныі гісторыі нацыі.
0
Тони Монтана /адказаць/
28.03.2023
глупости . откройте беларускую школу в Беластоке с полным средним образованием. она заложит основу будущего поколения и даст больший эффект чем все гарварды и оксфорды.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930