Знайсці
25.03.2023 / 20:4437РусŁacБел

Расія па просьбе Лукашэнкі размесціць у Беларусі ядзерную зброю

Пра тое, што ў Беларусі будуецца сховішча для расійскай ядзернай зброі, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у праграме «Масква. Крэмль. Пуцін» у эфіры тэлеканала «Расія 24».

Будаўніцтва ідзе настолькі хуткімі тэмпамі, што скончыць яго збіраюцца ўжо да 1 ліпеня.

Па словах Пуціна, падставай для такога кроку стала заява Вялікабрытаніі аб пастаўках Украіне снарадаў са збедненым уранам.

Размяшчаць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, паводле Пуціна будуць без парушэння дамовы аб яе нераспаўсюджванні. Бо яна, маўляў, не перадаецца пад кіраванне Лукашэнкі, ён толькі дае тэрыторыю. 

Чытайце таксама:

Крэмль абураны пастаўкамі Украіне снарадаў са збедненым уранам. Але такія боепрыпасы ёсць і ў Расіі. Што ж хвалюе Маскву?

Брытанія перадасць Украіне бранябойныя боепрыпасы са збедненым уранам

Што значыць прыпыненне ўдзелу Расіі ў Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях?

Мядзведзеў прыгразіў, што Расія прыменіць ядзерную зброю, калі будзе прайграваць вайну ва Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
6
Ого
10
Сумна
3
Абуральна
71
4
Valadzimir/адказаць/
26.03.2023
Жвір, ніхто не ведае, што ў каго ёсьць у наяўнасьці, раскажыце, са спасылкамі на крыніцы, калі Расея выкарыстоўвала гэтыя баепрыпасы і якія былі наступствы. Усё астатняе, напісанае Вамі - бла-бла. 
0
Марс/адказаць/
26.03.2023
Нептун, Поясняю ,уран здесь применен по причине его свойств как металла ,а не с целью радиоционного поражения.При попадании снаряда в цель ,его относительно мягкая внешняя оболочка сминается ,зато зердечник из этого предельно твердого металла ,имеющего большую молекулярную массу, получает большую кинетическую энергию и делает в цели дырку.Отверстие ,если хотите.Плюс осколки самой брони внутри мишени.Радиационный фон от обедненного урана на более чем от гранита ,или природного газа радона ,рядом с которыми люди живут многие лета.
0
Жвір/адказаць/
26.03.2023
Valadzimir, Пуцін надоечы ў інтэрв'ю тк "Россия-24" заяўляў, што Расея мае такія снарады на ўзбраенні. «У России, конечно, есть чем ответить. У нас без преувеличения сотни тысяч таких снарядов, мы их пока не применяем». Гэта вам аўтарытэтна ? Дарэчы, Украіна таксама пакуль не ўжывала гэтай зброі, бо ня мае яе. А параўноўваць гэта з ядзернай зброяй увогуле немагчыма. Дык пляны размяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі, гэта будзе адказам на што ? Ні на што. Гэта выклікана страхам Крамля страціць Беларусь пасьля паразы ў развязанай Расеяй захопніцкай вайне супраць Украіны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930