Мужа палітзняволенай Крысціны Чаранковай адправілі за краты на 15 сутак
Фёдара Чаранкова затрымалі 22 сакавіка пасля ператрусу. Сілавікі выламалі дзверы ў яго кватэры ў Мазыры і разграмілі яе. Цяпер стала вядома, што яго арыштавалі на 15 сутак. Калі адбыўся суд і паводле якога артыкула — пакуль невядома.
Крысціне Чаранковай прысудзілі 2,5 года пазбаўлення волі за допісы ў інстаграме пра міліцыянтаў — дзяўчыну абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК).
На судзе Чаранкова растлумачыла, што ў жніўні 2020 года міліцыя затрымала бацькоў яе мужа, іх білі. Таму яна пачала негатыўна ставіцца да сілавікоў.
Чытайце таксама:






«Гэта адзнака рэжыму Лукашэнкі міжнароднай супольнасцю — і яна нездавальняючая». Ціханоўская пракаментавала галасаванне ў Раду Бяспекі ААН
 5
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларусь не выбралі ў Раду бяспекі ААН
 7
Клуб, які заняў 9-е месца ў чэмпіянаце Беларусі, выступіць у еўракубках. Як такое магчыма?
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера