Знайсці
25.03.2023 / 22:357РусŁacБел

Гаспадар у беларускім футболе новы, а вынікі старыя. Беларусь — Швейцарыя — 0:5

Зборная Беларусі правяла першы матч кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату Еўропы па футболе.

Ніякага супраціву каманда пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева швейцарскім футбалістам не аказала, увесь час гульня ішла ў адну браму. 

Швейцарцы адкрылі лік на 4-й хвіліне, на 17-й падвоілі перавагу, на 25-й — патроілі. Усе тры галы ў першым тайме, дарэчы, забіў Рэната Штэфен з клуба «Лугана». Дагэтуль ён забіў за зборную ўсяго адзін гол, а тут адразу тры, ды ўсяго за 21 хвіліну. Гэта новы рэкорд швейцарскай зборнай па хуткасці афармлення хет-трыку.

Апошнія два галы ў беларускую браму ўляцелі ўжо другім тайме. На 62-й хвіліне Граніт Джака забіў чацвёрты гол, а на 65-й Зэкі Амдуні паставіў, як аказалася, кропку.

5:0 на карысць Швейцарыі!

Акурат некалькі дзён таму памянялася кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола. На месца адстаўнога палкоўніка Уладзіміра Базанава прыйшоў былы віцебскі вертыкальшчык Мікалай Шарснёў. Цяпер ужо ў яго будзе балець галава, што з гэтым усім рабіць. Праўда, ужо 4 красавіка УЕФА намерваецца разгледзець пытанне аб тым, ці пакідаць увогуле Беларусь у міжнародным футболе. Таму праблема можа шчасліва вырашыцца сама сабой.

Чытайце таксама: 

«Зберагчы дзяцей ад страты зроку, наступнага суіцыду». Новы старшыня АБФФ расказаў, што збіраецца рабіць з беларускім футболам

Шарснёў узначаліў Беларускую федэрацыю футбола

Былы кіраўнік Віцебшчыны пра вылучэнне ў старшыні АБФФ: Ніжэй за дно не апусцішся

УЕФА разгледзіць пытанне выключэння беларускага футбола з міжнародных спаборніцтваў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.03.2023
Вы нулі лукашысцкія.
26.03.2023
Господин Кондратьев, вам пора, и уже давно. Очень похоже, что вы там, в национальной команде, не по своей воле и компетенции.
0
Тётка-селёдка/адказаць/
26.03.2023
А казахи датчан разгромили, проигрывая по ходу матча 0:2... Жора, ты не подсчитал ещё, сколько стоят игроки сборной Казахстана?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера