Знайсці
25.03.2023 / 23:402РусŁacБел

«Кіберпартызаны» прымусілі баранавіцкі афіцыёз павіншаваць беларусаў з Днём Волі 

Пра ўзлом сайта баранавіцкай дзяржаўнай газеты «Наш край» «Кіберпартызаны» паведамілі ў сваім тэлеграм-канале.

«Беларусы пазбаўленыя магчымасці адзначыць Дзень Волі дома, а ўсе незалежныя СМІ выціснутыя з краіны. Таму мы ўзламалі залежныя СМІ, каб з іх старонак прагучалі віншаванні са святам», — напісалі «Кіберпартызаны».

Баранавіцкая газета «Наш край» робіцца ахвярай «Кіберпартызанаў» ужо не першы раз. Упершыню яе сайт узламалі 5 верасня 2022 года, калі «Кіберпартызаны» адзначалі двухгоддзе з дня свайго з'яўлення. Тады на аднаўленне ў прарэжымнага СМІ пайшло некалькі дзён.

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны» святкуюць: узламалі сайт баранавіцкай газеты «Наш край» і сетку Гомельскага аўтапарка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22
Зарница/адказаць/
26.03.2023
Забавы пионеров
0
Рмн/адказаць/
26.03.2023
Масква ня пройдзе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера