Знайсці
26.03.2023 / 10:44РусŁacБел

Мінімум 166 асуджаных перад Днём Волі — і гэта толькі ў рэгіёнах

Цягам апошніх тыдняў сілавікі амаль штодзённа ладзілі масавыя затрыманні і ператрусы ў розных рэгіёнах краіны. Пасля гэтага на некаторых затрыманых складалі адміністрацыйныя пратаколы паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне), піша «Вясна».

З 15 сакавіка было асуджана не менш за 166 беларусаў паводле палітычных артыкулаў — гэта без уліку Мінска. Так, рэйды сілавікоў адбываліся ў Пінску, Мёрах, Оршы, Сянне, Глыбокім, Мазыры, Брэсце, Івацэвічах, Лепелі, Полацку, Наваполацку, Гомелі і іншых гарадах.

«Гомельскай вясне» сталі вядомымі пастановы па часцы 2 артыкула 19.11 КаАП Беларусі ў Мазыры. Суды адбыліся 21 і 24 сакавіка 2023 года. 

Атрымалі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту затрыманыя:

Чаранкоў Фёдар — 15 сутак,

Дзеравенька Аляксандр — 7 сутак,

Назаранка Павел — 5 сутак,

Кажан Аляксандра — 5 сутак,

Іваноў Дзмітрый — 5 сутак,

Пышнік Мікалай — 5 сутак,

Грамовіч Уладзіслаў — невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера