Знайсці
26.03.2023 / 17:243РусŁacБел

Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны

Бахмут стаў свайго роду генератарам дынамікі на перадавой. Украіна выйшла з зімовай кампаніі ў добрым становішчы, а Узброеныя сілы Расіі прадэманстравалі, што ўжо не ў стане прарываць лінію фронту.

Бахмут. Фота: Libkos, File / AP Photo

Так лічыць вайсковы аналітык Дацкага каралеўскага абароннага каледжа Андэрс Нільсэн.

На яго думку, Украіна свядома дазволіла Узброеным сілам Расіі атакаваць і расходаваць свае рэсурсы, пры гэтым Узброеныя сілы Украіны, знаходзячыся ў абароне, неслі значна меншыя страты. Менавіта з мэтай далейшага знясілення расійскіх войскаў украінскім кіраўніцтвам было прынята рашэнне працягваць утрымліваць Бахмут — у выпадку адступлення ад горада расіяне маглі б спыніцца і пачаць перагрупоўку войскаў.

Аднак у сітуацыі, калі Бахмут не захоплены, расіяне працягваюць кідаць на штурмы свае сілы, якія маглі б спатрэбіцца для адбіцця ўкраінскага контрнаступлення. Такім чынам Бахмут стаў свайго роду генератарам дынамікі на перадавой.

Зімовы наступ Расіі быў памылкай. Украіна аказалася ў супервыгадным становішчы ў студзені і лютым. У цэлым яна выйшла з зімовай кампаніі ў добрым становішчы, а Узброеныя сілы Расіі прадэманстравалі, што ўжо не ў стане прарываць лінію фронту. Яны спрабавалі, але пацярпелі няўдачу.

Мы не ведаем, ці ёсць ва Украіны сілы, каб прасунуць лінію фронту. Пра гэта стане вядома ў найбліжэйшыя месяцы, калі будзем назіраць, як ідзе іх контрнаступленне. Але мы ведаем, што Расія не ў стане гэта зрабіць. Яна выдаткавала шмат сваіх рэсурсаў зімой. У яе расце недахоп жывой сілы і ўзбраенняў.

Чытайце таксама:

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі вяртаюцца да абароны пасля няўдалага наступу на Бахмут

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Бахмут для нас з'яўляецца ключавым пунктам

Расіяне прасунуліся пад Бахмутам, але не могуць наступаць у іншых кірунках — брытанская разведка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
8
Ну ж/адказаць/
26.03.2023
Т. б, прыметніка "ваенны" ў беларускай мове не існуе. Усё толькі вайсковае.
Дажыліся.
Явно пускай уже у нас лучше будет нормальный русский язык.
1
Але ж/адказаць/
27.03.2023
Ну ж, Вы б спачатку Коласа з Купалам пачыталі.
І пайшоў я — няма дуру —Паспытаць ваеннай кашы;І што скажаш? — прыйшоў з скурай,І там людзі, і там нашы.

Явно пускай уже у нас лучше будет нормальный русский язык.
Даўно заўважыў, што гэтая пазіцыя характэрная для многіх "барацьбітоў" за "чысціню" беларускай мовы. Чамадан, вакзал, Масква, там усе на "нармальным языку" гавораць.

https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/312942
0
Железный Дровосек /адказаць/
27.03.2023
Памылкай было ўвогулле распачынаць гэту крывавую вайну супраць Украіны. Жылі ь самі,далі б жыць іншым. А зараз давядзецца плаціць па рахункам. Напоўніцу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера