Знайсці
26.03.2023 / 14:515РусŁacБел

Упершыню ў горада Беларусі зʼявілася свая парфума

Персанальны водар стварылі для Брэста. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Улад Рэкуноў. Фота: Rogachuk / Telegram

Рагачук распавёў, што на свяце горада сёлета, 28 ліпеня, адбудзецца парфумернае шоу. Там будзе прэзентаваны новы водар, прысвечаны гораду, які атрымаў назву «Брэст».

Стваральнік парфумы — Улад Рэкуноў. У майстэрні Рэкунова стваралі духі для Патрысіі Каас, Мірэй Мацье, Валерыя Меладзэ, Філіпа Кіркорава. Духі Рэкуноў распрацоўваў, паводле Рагачука, пасля вывучэння гісторыі і культуры Брэста. Усяго было створана шэсць водараў, з якіх спецыяльная камісія выбрала «самы ўражальны».

Зараз дызайнеры распрацоўваюць арыгінальныя флакон і ўпакоўку для парфумы.

Гэта першы выпадак, калі ў беларускага горада зʼявіцца свой водар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Dr. Someone/адказаць
26.03.2023
Какая чушь!!! 
2
Правдоруб /адказаць
26.03.2023
Больше же в Бресте проблем нет! Осталось только парфюм от Рогачука, и как заживут брестчане!) Посмотрите Батрутдинова и Карибидиса в роли московского мэра)
0
зюскінд/адказаць
27.03.2023
не першы. ужо ў 2008 ці 2009 выдумлялі парфуму для Мінска, здаецца, у межах кампаніі Лорда Бэла па адмыванні дактатуры. тады ж, калі мега-лагатып 'Think Minsk' зрабілі нейкія 'англічане' беларускага паходжання
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930