Знайсці
26.03.2023 / 16:3152РусŁacБел

Украінскае МЗС заклікала беларусаў не дапусціць размяшчэння расійскай ядзернай зброі

Афіцыйная пазіцыя МЗС Украіны з нагоды заявы Пуціна адносна намераў збудаваць сховішча для расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, выкладзена на сайце ведамства.

«Апошнія заявы РФ адносна намераў размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю з'яўляюцца чарговым правакацыйным крокам злачыннага пуцінскага рэжыму, які падрывае прынцыпы Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, архітэктуру ядзернага раззбраення і сістэму міжнароднай бяспекі ў цэлым», — гаворыцца ў заяве.

У звароце акцэнтуецца, што дзеянні Крамля не могуць не выклікаць занепакоенасць, бо ўжо больш за год працягваецца вайна і пакуль Расія дэманструе сваю няздольнасць перамагаць на полі бою.

«Украіна звяртаецца да беларускага грамадства з заклікам не дапусціць рэалізацыі злачынных намераў па размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі насуперак яе абавязацельствам па Дамове аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, што яшчэ больш ператворыць гэтую краіну ў закладніка Крамля і будзе мець катастрафічныя наступствы для яе будучыні.

Звяртаемся да дзяржаў «Групы сямі» і Еўрапейскага саюза папярэдзіць беларускія ўлады аб далёкіх наступствах для Беларусі ў выпадку яе згоды размясціць на сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю Расіі», — прыводзіцца ў заяве.

Украіна чакае эфектыўных дзеянняў па супрацьдзеянні ядзернаму грузу Крамля з боку Вялікабрытаніі, Кітая, ЗША і Францыі, у тым ліку і як пастаянных членаў Рады Бяспекі ААН, якія нясуць асаблівую адказнасць за недапушчэнне пагроз агрэсіі з выкарыстаннем ядзернай зброі. У заяве гаворыцца пра патрэбу неадкладна склікаць з гэтай мэтай пазачарговае пасяджэнне Рады Бяспекі ААН.

Чытайце таксама:

Расія па просьбе Лукашэнкі размесціць у Беларусі ядзерную зброю

Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, зрабілі з Беларусі цэль для ўдару — Ціханоўская

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
1
Казік/адказаць/
28.03.2023
сам то хто?, мэр - гэта выбарная пасада. Таму пытанне тут да жыхароў горада, якія абралі сабе такога мэра, а не да Зяленскага-Ермака
0
Вызнайце ціханоўскую прэзідэнтам, а беларускіх дабраахвотнікаў - арміяй!/адказаць/
29.03.2023
От души,нененен, расея агульны вораг,
да падаляк нехарошы чалавек, але
перамога украіны над варожай масковіяй патрэбна і беларусам і украінцам


Слава Украіні! Жыве Беларусь!
0
Беларусы еўрапейская нацыя/адказаць/
29.03.2023
ПШ, хаххаха,
кантора спрабуе пераканаць нас, што беларусы быдла, нібыта і не было 2020, дзе людзі нават у весках працеставалі, дзе уся страна паўстала
На афіцыйным УІК у лідзе лукашэнка набраў 19%!!!!!!!!

А ты пхаеш ТЭЛЕФОННАЕ АПЫТАННЕ Ў ДЫКТАТАРСКАЙ БЕЛАРУСІ хахахахах
І нават у тваім апытанні большасць беларусаў - нармальная
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930