Знайсці
26.03.2023 / 21:103РусŁacБел

Борт Лукашэнкі, які трапіў пад санкцыі ЗША, прадалі Ірану?

Да такой высновы прыйшла рэдакцыя канала «МотолькоПомоги», прааналізаваўшы метамарфозы, якія адбыліся ў часе нядзельнага рэйса самалёта.

Палёт, які быў здзейснены на самалёце Boeing 737-800 з авіяпарку Лукашэнкі ў нядзелю, 26 сакавіка

Самалёт з авіяпарку Лукашэнкі, Boeing 737-800 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PA, які 24 сакавіка трапіў пад санкцыі ЗША, у нядзелю 26 сакавіка здзейсніў даволі незвычайны палёт.

У 15:11 борт узляцеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск пад пазыўным іранскай авіякампаніі Caspian Airlines — IV2703 / CPN2703, што можна пабачыць на публічных сэрвісах адсочвання палётаў.

Далей, ужо пралятаючы над Казахстанам, іншыя публічныя анлайн-радары пачалі яго вызначаць як Boeing з рэгістрацыйным нумарам HZ-ARA з Саудаўскай Аравіі з-за таго, што борт ляцеў з ICAO-кодам гэтай краіны, чаго, натуральна, не магло быць, бо саудаўскі «Боінг» HZ-ARA ў тыя хвіліны акурат толькі прыляцеў у Рыяд з Куала-Лумпура.

У выніку ў 19:48 паводле мінскага часу Boeing 737-800 (EW-001PA) прызямліўся ў Іране, а дакладней у аэрапорце для ўнутраных рэйсаў, ВПС Ірана і ўрадавых бартоў гэтай краіны — Tehran Mehrabad.

Паводле звестак канала «МотолькоПомоги», апошні раз Лукашэнка лётаў на гэтым самалёце 18 лютага 2023 года. Палёт пад іншым пазыўным і пасадка ў «незвычайным» аэрапорце Ірана могуць сведчыць пра тое, што самалёт прададзены.

Калі гэта так, відавочна, што здзелка па продажы была падрыхтавана не за два дні. Пра траплянне пад санкцыі ведалі загадзя? Так ці інакш, варта адзначыць, што самалёт даволі стары, яму 21 год, і час ад яго пазбавіцца сапраўды надышоў. У Лукашэнкі ёсць і іншыя самалёты, якія пакуль пад санкцыі не патрапілі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
34
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
11
0
Абу/адказаць/
26.03.2023
Распродаж перад лікідацыяй крамкі.
0
Воля/адказаць/
26.03.2023
Под санкции все самолеты хунты и их белавиа! Пусть передвигаются на скрепных повозках.
26.03.2023
Как интересно. Великие вожди народов обожают ништяки проклятого Запада. Какая злая ирония судьбы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930