Знайсці
26.03.2023 / 21:5229РусŁacБел

Кізім пра ядзерную зброю ў Беларусі: Зразумела, навошта гэта Пуціну, але навошта беларусам?

Пасол Украіны ў Беларусі пракаментаваў намер Уладзіміра Пуціна збудаваць сховішча для расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Ігар Кізім, пасол Украіны ў Беларусі

«Для тых, хто хоць крыху разбіраецца ў пытаннях ядзернай бяспекі, відавочна, што рашэнне Пуціна размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі зусім не будзе спрыяць узмацненню рэгіянальнай бяспекі і захаванню суверэнітэту Беларусі. Акрамя таго, гэта прама супярэчыць палажэнням Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Прычым гэта парушэнне як з боку Расіі, так і Беларусі», — звяртае ўвагу Кізім.

Ён таксама прадказвае, што зараз беларускія пралукашэнкаўскія эксперты і аналітыкі, а таксама чыноўнікі будуць пераконваць беларускае грамадства ў тым, што ядзерная зброя будзе спрыяць міру і згодзе. 

«Але, напэўна, у гэтым кантэксце ім трэба было б успомніць і пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Зразумела, навошта гэта трэба цяпер крамлёўскаму рэжыму, але навошта гэта беларусам?» — задаецца пытаннем Ігар Кізім.

Раней стала вядома, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.

Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што няма ніякіх прыкмет, якія паказвалі б на тое, што Расія рыхтуецца ўжыць ядзерную зброю.

Чытайце таксама:

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, зрабілі з Беларусі цэль для ўдару — Ціханоўская

Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Valadzimir/адказаць/
27.03.2023
Самакрытычнае дзяўчо, змаганьне мае сэнс і шанц на перамогу толькі тады, калі змагаешся ЗА нешта больш-меньш канкрэтнае. А таго, хто змагаеццца толькі супрацьчагосьці, гарантавана абдураць, "развядуць", як лоха, а мэта найхутчэй не будзе дасягнута. Красамоўны прыклад тут - украінцы. 
Што да беларусаў, апазіцыйных кіруючаму рэжыму, то іхная праблема ў тым, што яны неведаюць,  ЗА што трэба змагацца. "За перамены" - гэта, на самой справе, супраць таго, што ёсьць зараз і надта абстрактна, "за"  "вяртаньне" у Еўропу - гэта, на самой справе, супраць Расеі, пры тым што значная частка белоруссов НЕ падтрымлівае змаганьне з Расеяй дзеля ўваходжаньня у Еўропу.
Вось таму ў беларусаў у іхным змаганьні "за" "лепшае жыцьцё" дагэтуль нічога не атрымалася. І не атрымаецца.
1
Прафесар Прэабоажэнскі/адказаць/
27.03.2023
Шляхта, ..а ў Беларусі магчыма праводзіць апытанкі??? Першы раз чую... Самая добрая сацыялогія-гэта погляды, стаўленьне да ўсяго вашага, асабістага кола людзей.
0
Дзяўчо/адказаць/
27.03.2023
Valadzimir, украінцы змагаюцца за сваю краіну, радзіму, за сваіх дзяцей, за сем’і, за іх будучыню без рашысцкай імперыі і саўка. А вось за што змагаюцца рашысты - за мільярды пуціна і яго алігархаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера