Знайсці
27.03.2023 / 09:082РусŁacБел

У Ізраілі паліцыя разагнала пратэстоўцаў супраць судовай рэформы. Прэзідэнт Ізраіля заклікаў спыніць судовую рэформу

У Ізраілі паліцыя разагнала пратэстоўцаў супраць судовай рэформы, якія перакрылі галоўную трасу краіны. Спыніць рэформу заклікаў прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг.

Пратэсты ў краіне працягваюцца некалькі тыдняў, дэманстранты выступаюць супраць рашэння ўлад правесці судовую рэформу, якая прадугледжвае наданне ўраду неабмежаванага кантролю над прызначэннем суддзяў і скарачэнне паўнамоцтваў Вярхоўнага суда.

 

Шашу перакрылі тысячы людзей, прыкладна праз пяць гадзін паліцыя пачала прымяняць сілу для разгону дэманстрантаў, піша «Настоящее время» са спасылкаю на мясцовыя выданні. Паміж праваахоўнымі органамі і пратэстоўцамі адбыліся жорсткія сутыкненні, паліцыя прымяніла вадамёты і слезацечны газ, пратэстоўцы выкарыстоўвалі бутэлькі і камяні. У сутыкненнях пацярпела як мінімум трое паліцыянтаў.

 

Па даных крыніц газеты The Times of Israel, на фоне ўзмацнення пратэстаў прэмʼер-міністр Біньямін Нетаньяху можа перагледзець далейшае прасоўванне судовай рэформы.

Спыніць судовую рэформу, якая выклікала масавыя пратэсты ў краіне, заклікаў прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг. Ён заявіў, што бяспека і эканоміка Ізраіля аказаліся пад пагрозай. «Звяртаюся да прэмʼер-міністра, членаў урада, кампаній і членаў кааліцыі: пачуцці цяжкія і балючыя… Дзеля адзінства з народам Ізраіля, дзеля ўскладзенай на нас адказнасці я заклікаю вас неадкладна спыніць заканадаўчы працэс», — напісаў ізраільскі прэзідэнт.

Пратэсты ў Ізраілі працягваюцца дванаццаты тыдзень запар, аднак у ноч на 27 сакавіка яны ўспыхнулі з новай сілай пасля навіны аб зняцці з пасады міністра абароны Ёава Галанта, які заклікаў кіраўніка ўрада спыніць судовую рэформу.

Па словах арганізатараў, учора на вуліцы выйшла больш за 600 тысяч дэманстрантаў. Гэта найбуйнейшая акцыя пратэсту за ўсю гісторыю краіны.

Прапанаваная ўрадам Біньяміна Нетаньяху судовая рэформа прадугледжвае, што парламенцкая большасць фактычна будзе вызначаць выбар суддзяў Вярхоўнага суда, а сам суд страціць магчымасць адмяняць рашэнні ўрада. Парламент мусіць вынесці рэформу на галасаванне на наступным тыдні.

Дэманстранты лічаць, што яе прыняцце будзе азначаць страту незалежнасці судоў.

Прэмʼер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, абраны ў снежні мінулага года, мяркуе, што мэта пратэстоўцаў — адхіліць яго ад улады. Некаторыя з дэманстрантаў сапраўды выстаўляюць патрабаванні адстаўкі Нетаньяху. Ён заступіў на пасаду прэмʼер-міністра ўжо шосты раз у сваёй палітычнай карʼеры. Супраць Нетаньяху цяпер заведзена тры крымінальныя справы аб карупцыі, аднак сам ён адмаўляе віну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
2
0
Эннот/адказаць/
27.03.2023
Шестой срок 
Коррупция
Разгон демонстраций
Что то это мне напоминает
Или это другое?
1
Робастный ответ/адказаць/
28.03.2023
Бибизяны захватили власть, машут ядерной елдой, мировая общественность опять делает вид, что не при делах.
Гитлер (жизненного пространства) - все хихикали, Путин (русский мир) - все хихикали, Натаньягу (хитнахлут) - все хихикают.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930