Якія імёны часцей за ўсё даюць нованароджаным дзецям у сталіцы. Названы папулярныя і рэдкія імёны
За 2022 год у сталіцы нарадзілася 15 493 дзіцяці. Якімі імёнамі назвалі нованароджаных, карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» расказала начальнік аддзела натарыята, ЗАГСаў і ліцэнзіятаў у сферы юрыдычных паслуг Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Юлія Міхалап.
Імя Сафія ўжо некалькі гадоў зʼяўляецца самым папулярным жаночым імем. За мінулы год яго ўладальніцамі сталі 392 дзяўчынкі.
На другім месцы — Марыя (303).
Ганнай названы 302 мінчанкі, Алісай — 297, Евай — 291.
Станіслава, Хлоя, Ядвіга, Юнона, Таіса, Жанна і Галіна ўвайшлі ў лік рэдкіх імёнаў.
Сярод мужчынскіх летась самым папулярным аказалася імя Міхаіл — так назвалі 374 хлопчыкаў.
Пасля яго — Арцём (330), Мацвей (327), Марк (316), Раман (296).
А вось імёны Спартак, Мір, Марс, Васіль, Пракоп, Валерый у 2022 годзе сустракаліся рэдка.
Ужо некалькі гадоў захоўваецца заканамернасць: хлопчыкаў у сталіцы нараджаецца больш. Мінулы год не стаў выключэннем — 7847 хлопчыкаў і 7646 дзяўчынак.
Міхалап адзначыла, што дзіцяці можна даць не больш за два імёны. Пры гэтым асноўным будзе лічыцца тое, якое ўказана ў акце нараджэння першым.
— Галоўны крытэр пры выбары імя — яно не павінна супярэчыць нормам грамадскай маралі, — сказала суразмоўніца.






почему имя светлана не признается церковью