У Баранавічах пʼяны кіроўца знёс сімвал горада
Вечарам 26 лютага 22-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна на праспекце ў Баранавічах не справіўся з кіраваннем: машыну развярнула, і яна ўехала ў арт-абʼект у выглядзе каванага паравоза, піша «Наш край».
Па інфармацыі ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, мужчына быў пʼяны — 1,5 праміле алкаголю. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол, аўтамабіль змешчаны на штрафстаянку.
Сам парушальнік не пацярпеў, але яго машына атрымала сурʼёзныя механічныя пашкоджанні. Таксама было пашкоджана дарожнае пакрыццё, тратуар, зялёная зона і сам пастамент.
Разам з рэйкамі паравозік зрушыўся, пярэдняя яго частка і колы адляцелі ўбок. Важыць канструкцыя — каля тоны.
Падарунак у выглядзе каванага паравозіка на ўездзе ў Баранавічы паднесла жыхарам да 75-годдзя з дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гарадская ЖКГ у ліпені 2019 года. Паравозік сустракаў гасцей горада на ўездзе з паўночнага боку.
Чытайце таксама:
«Кіберпартызаны» прымусілі баранавіцкі афіцыёз павіншаваць беларусаў з Днём Волі






почти придумало наш новы
сцяг