Знайсці
27.03.2023 / 12:512РусŁacБел

У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго расійскага шпіёна. Яго грамадзянства не раскрываецца

Служба вайсковай контрразведкі Польшчы затрымала ў Гданьску замежніка, выставіўшы яму абвінавачанні ў шпіянажы на карысць Расіі. Пра гэта раніцай 27 сакавіка паведаміў партал Onet і іншыя польскія СМІ.

Фота: pixabay

Па інфармацыі пракуратуры горада Гданьска, падазраваны прызнаўся ў працы на расійскія спецслужбы, а таксама падрабязна апісаў абставіны сваёй вярбоўкі і далейшай дзейнасці.

«Следства паказала, што падазраваны дзейнічаў у інтарэсах расійскай разведкі, атрымліваў і збіраў інфармацыю, у тым ліку аб крытычнай інфраструктуры ў Паморскім і Куяўска-Паморскім ваяводствах. Падазроны таксама перадаваў расійскай выведцы звесткі і аб дзейнасці мясцовых службаў і органаў бяспекі», — заявіла прэс-сакратар пракуратуры Гданьска Гражына Ваўрынюк.

Па яе словах, мужчыну схілілі да супрацоўніцтва з расійскімі спецслужбамі, а сваю дзейнасць на карысць Расіі ён пачаў яшчэ з пачатку 2023 года. 

У гэты момант мужчына знаходзіцца пад вартай. Калі яго віна будзе даказана, то яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Грамадзянства і асоба падазраванага пакуль афіцыйна не раскрываюцца.

У сярэдзіне сакавіка ў Польшчы была знойдзена і ліквідавана, паводле польскай пракуратуры, расійская шпіёнская сетка, якая сачыла за лагістычнымі маршрутамі паставак заходняй зброі Украіне і планавала дыверсіі. У яе склад таксама ўваходзіла трое грамадзян Беларусі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што Захад прапаноўваў яму абмяняць беларусаў, затрыманых у Польшчы за шпіянаж на карысць Расіі

Былы ахоўнік пасольства Брытаніі ў Берліне атрымаў 13 гадоў за шпіянаж на карысць Расіі

Эксперты знайшлі вірус-шпіён з кіраваннем праз тэлеграм

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
27.03.2023
Дубль два))
27.03.2023
ром, сажают твоих коллег постепенно. скоро и до тебя доберуться. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930