Знайсці
27.03.2023 / 20:421РусŁacБел

Навукоўцы стварылі прэпарат, які дазваляе есці салодкае і не таўсцець

Паддоследныя мышы засталіся худымі пры доўгім і частым ужыванні высокакаларыйнай ежы.

Навукоўцы з Цэнтра медыцынскіх навук Універсітэта Тэхаса ў Сан-Антоніа, а таксама даследчыкі з Пенсільванскага і Карнельскага ўніверсітэтаў стварылі прэпарат, які прадухіляе атлусценне і негатыўныя змены печані ў мышэй, якіх усё жыццё кармілі высокакаларыйнай ежай. Вынікі даследавання апісваюцца ў артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе Cell Reports.

Даследчыкі высветлілі, што лішак магнію запавольвае выпрацоўку АТФ у мітахондрыях. Выдаленне гена MRS2, які неабходны для транспарціроўкі магнію ў арганізме, прывяло да больш эфектыўнага метабалізму цукру і тлушчу. У выніку паддоследныя жывёлы сталі больш стройнымі. Іх печань і тлушчавыя тканкі не паказалі прыкмет тлушчавай хваробы печані, якая з'яўляецца пры няправільным харчаванні, атлусценні і дыябеце другога тыпу.

Для таго, каб паўтарыць падобны эфект, даследчыкі распрацавалі прэпарат CPACC, які абмяжоўвае паступленне магнію ў мітахондрыі. Мышы, якіх кармілі ежай з перавагай цукру і тлушчу, заставаліся худымі пасля ўвядзення гэтага эксперыментальнага прэпарату.

«CPACC здольны знізіць рызыку такіх кардыяметабалічных захворванняў, як інфаркт і інсульт, а таксама знізіць рызыку захворвання на рак печані, які часта ўзнікае з прычыны тлушчавай хваробы печані», — заяўляюць даследчыкі, працягваючы ўдасканальваць эфект ад прэпарату.

Нагадаем, што навукоўцы шляхам эксперыментаў на мышах апошнім часам змаглі дабіцца значных поспехаў па розных напрамках даследаванняў. Напрыклад, стала магчымым спыніць у мышэй працэс старэння, паспяхова выпрабаваць прэпарат для амаль поўнага працверажэння ад алкаголю і нават стварыць здаровае патомства толькі ад двух мышэй-самцоў.

Чытайце яшчэ:

«Дактары сказалі, што я не жылец». Беларус важыў 183 кілаграмы і вырашыўся ўшыць страўнік. Як дапамагло?

Штодзённае спажыванне адной і той жа ежы можа выклікаць дэпрэсію

Што здарыцца з вашым целам, калі штодзень есці грушы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Андр/адказаць/
28.03.2023
Магчыма і не патаўсьцееш, "вучоныя" накруцяць-навыдумляюць, каб выцягнуць з вас зялёненькія на іх новыя маёнткі і бугаці, але здароўе ўсё роўна сапсуеш, недзе гэтая "ежа" вылезе...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930