Знайсці
27.03.2023 / 19:2029РусŁacБел

Сняданак — $150, асабістая сустрэча на дзень — $500. Блогерка з Гродна выставіла прайс-ліст на свае паслугі. Усяго 14 відаў прапаноў

Гродзенская інстаграм-блогерка jennie.t выклала ў сторыз спіс сваіх паслуг, якія яна гатова аказаць на платнай аснове. У залежнасці ад набору паслуг ахвотным давядзецца заплаціць дзяўчыне ад 150 да 1500 даляраў. Паглядзелі, што яна прапануе. 

Скрыншоты сторыз jennie.t

«Зусім не прадаю або даўно не прадаю»

Блогерка з Гродна анансавала продаж лотаў, якія можна набыць цягам 24 гадзін. Некаторыя з іх выглядаюць даволі незвычайна для Беларусі.

«Уводжу ў курс спраў: сёння я буду прадаваць лоты, якія звычайна нельга купіць, бо я іх або зусім не прадаю, або даўно не прадаю», — пачынае блогерка. 

Прапанова дзейнічае цягам 24 гадзін, колькасць месцаў абмежаваная. У растэрміноўку паслугі таксама не прадаюцца, папярэджвае дзяўчына. 

Першы лот, якія яна прадае, не выклікае здзіўлення, бо за 250 даляраў яна прапануе запісаць Reels пад тэматыку акаўнта заказчыка. Пасля публікацыі кароткага відэа блогерка зробіць ягоны рэпост сабе ў сторыз. 

«Вы атрымліваеце класнае відэа + мой ахоп у сторыз (ад 25 тысяч чалавек і вышэй)», — гаворыцца ў апісанні. 

За 500 даляраў jennie.t гатова прадаць комплексную рэкламу ў сваім акаўнце.

200 даляраў за гадзіну

Па стаўцы 200 даляраў блогерка-прадпрымальніца можа пракансультаваць вас па вядзенні старонкі ў інстаграме або правесці кансультацыі па адкрыцці бізнэсу з нуля. У абодвух выпадках 200-даляравыя кансультацыі будуць цягнуцца адну гадзіну. 

Скрыншоты сторыз jennie.t

Таксама за 200 даляраў блогерка гатовая цэлыя тры гадзіны вазіць вас па вашых справах на яе ўласным Ford Mustang 2018 года выпуску. 

Танней за ўсё абыдзецца сняданак або абед з блогеркай — усяго 150 даляраў. Хто будзе плаціць па рахунку, не ўдакладняецца. 

За $500 дзяўчына прапануе асабістую сустрэчу на цэлы дзень. «Праводзім дзень максімальна цікава, размаўляем на любыя тэмы. Вы зараджаецеся, матывуецеся і пазнаяце мяне крыху бліжэй», — гаворыцца ў апісанні да «лота» за 500 даляраў.

Самая дарагая паслуга ад гродзенскай блогеркі каштуе 1500 даляраў. За гэтыя грошы дзяўчына гатовая цэлы тыдзень весці акаўнт замоўшчыка. Абяцае пракачаць яго поўнасцю, пісаць допісы, выкладаць гісторыі і г. д. 

Праз тры гадзіны пасля запуску блогерка выйшла ў сторыз, дзе распавяла, што нібыта ўжо прадала адзін з лотаў за 1000 даляраў.

З'яўленне такіх лотаў дзяўчына тлумачыць жаданнем кінуць сабе выклік і праверыць, колькі грошай яна можа зарабіць за адзін дзень. У сторыз блогерка адзначае, што яна працуе толькі па афіцыйных дамовах, а ўсе разлікі адбываюцца праз рахунак, таму з агучаных цэн яна будзе плаціць падатак у памеры 20%. Заўтра дзяўчына абяцае агучыць лічбу, на якую суму ў яе атрымаецца прадаць свае паслугі цягам 24 гадзін.

Хто такая jennie.t?

Дзяўчына жыве ў Гродне, яе сапраўднае імя Яўгенія. На бягучы момант Яўгенія мае 116 тысяч падпісчыкаў. Як піша яна сама, свой асабісты брэнд яна развівае ўжо чатыры гады. Блогінг не адзіны занятак Жэні, таксама яна прадае курсы па стварэнні відэа і анлайн-курсы па пахудзенні. Апроч гэтага, яна займаецца гандлем, у Гродне ў яе ёсць крама з дэкорам, посудам і падарункамі. 

Чытаце таксама: 

«Джызас крайст, ітс Жора Борн». Найлепшыя твіты тыдня 

Што за аперацыю зрабіў Кіркораў, каб мець кубікі на прэсе? Расказваем механізм

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Максим Дизайнер/адказаць/
30.03.2023
Игнат

Покажи свою фотку, красавчик. Только не с пляжа 10-и летней давности, как в Тиндере
2
Максим Дизайнер/адказаць/
30.03.2023
Чего вы прицепились к женщине. Хотябы с самооценкой все ок, в отличии от большинства. Вы в этом Гродно были?Пива нормального и колбасы не купить, одна лидская моча ослиная и жилы нежующиеся с салом. Ну, потанцуют с настоящим полковником на большом жипе под "На циплаходзе музыка играла", и поженятся, и закончится хэппи эндом ее карьера эскортницы.
30.03.2023
пакажытя Либеру беларуския панты!! а то ен не бачыу
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера