Знайсці
27.03.2023 / 15:1814РусŁacБел

Лукашэнка ў 2022-м: «Я не планую размяшчаць ядзерную зброю. Такога ніколі не было». Пуцін у 2023-м: «Аляксандр Рыгоравіч даўно прасіў размясціць ядзерную зброю»

Журналісты ўзгадалі словы Аляксандра Лукашэнкі наконт ядзернай зброі, якія ён сказаў роўна год таму, у сакавіку 2022 года, калі даў інтэрвʼю японскаму тэлеканалу TBS.

Тады журналіст спытаў, навошта ў Канстытуцыі прыбралі замацаваны статус Беларусі як бяз’ядзернай краіны, а таксама пацікавіўся, ці мае намер Лукашэнка размясціць у краіне ядзерную зброю і ці прасіў яго аб гэтым Уладзімір Пуцін.

«Я не планую размяшчаць тут ядзерную зброю, вырабляць тут ядзерную зброю, ствараць і выкарыстоўваць гэтую ядзерную зброю супраць каго б там ні было. Такога ніколі не было ў планах беларускага кіраўніцтва і ў маіх планах», — сказаў тады Лукашэнка.

А вось цяпер высветлілася, што Лукашэнка «даўно ставіць пытанне аб магчымасці размяшчэння на тэрыторыі сваёй краіны расійскай тактычнай ядзернай зброі». Пра гэта распавёў Уладзімір Пуцін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
18
0
Ёсік/адказаць/
27.03.2023
Смоўж, а не мужык, выслізне і з гэтай сітуацыі. Ён нічога ніколі не казаў - ні пра Гітлера, ні аб дэвальвацыі, ні аб жаданні ісьці на новы тэрмін прэзідэнцтва, ні аб ЯЗ. Хлуслівы манюка.
1
Кто главный в улусе/адказаць/
27.03.2023
Как решит товарищ Си, так и будет. А пу и лу будут ездить китайскую туфлю целовать, чтоб получать ярлык на правление.
0
Андрусь/адказаць/
28.03.2023
Олег, белаускі наод мусіць кідацца на амбразуру не дзеля ўкраінцаў, а дзеля сябе. Уся Еўропа зараз на той амбрзуры. І менавіта дзеля сябе, а не дзеля ўкраінцаў. Чым больш у Беларусі укарэньваецца расія, тым горш найперш для Беларусі, а ні для каго іншага. 
І якім тут бокам дзед у Чарнігав? Украіна не прасіла не ўводзіць санкцы супраць рэжыму, яна проста сама не наважвалася цалкам далучыцца да санкцыяў і гандлявала з беларускімі рэжымнымі прадрыемствамі аж да 24.02.2022 (за 2021 год нагандлявала аж на 3 мільярды даляраў).     
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930