Знайсці
27.03.2023 / 15:3933РусŁacБел

У віленскай паліцыі не прынялі заяву на імавернага «ціхара», які здымаў удзельнікаў Дня Волі

Актывіст, які сфатаграфаваў падазронага мужчыну з камерай і перадаў «Байполу» інфармацыю пра яго, расказаў працяг гісторыі.

«Байпол» паведаміў, што 25 сакавіка ў Вільні на святкаванні Дня Волі быў заўважаны мужчына, які стаяў у баку ад удзельнікаў свята і здымаў іх на відэакамеру. Па іх інфармацыі, гэта былы міліцыянер.

Сёння беларускі ўцякач (яго імя вядома Рэдакцыі), які і заўважыў меркаванага «ціхара», паспрабаваў напісаць заяву на яго.

«Прыйшоў у паліцыю. Кажу: хачу напісаць заяву аб шпіянажы на грамадзяніна Беларусі, былога супрацоўніка міліцыі, які здымаў удзельнікаў беларускай акцыі 25 сакавіка, — ён перадае інфармацыю беларускім спецслужбам.

Мне ў адказ: «Вы пацярпелі?» Я кажу яшчэ раз, што сэнс не ў гэтым, а ў тым, што ён здымаў твары ўдзельнікаў акцыі, і тыя з іх, хто пасля прыедзе ў Беларусь, атрымаюць у плечы крыміналку.

У адказ мне сказалі, што ніякіх неправамерных дзеянняў гэты чалавек не рабіў, здымаць на вуліцы ў нас, маўляў, не забаронена. Таму давайце яшчэ раз: вы ад яго пацярпелі? Не? Ну ўсё», — расказаў актывіст. Звяртаўся ён у аддзяленне па вуліцы Завальнай (Піліма).

«Байпол» сцвярджае, што выявіў на Дзень Волі ў Вільні «ціхара» з камерай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
52
Ха-ха
13
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
67
2
Anatol Starkou/адказаць/
27.03.2023
Вось калі забудзеце слова КДБ, вось тады шчыльнымі радамі ідзіце ў Камісію па вяртанню. А калі ў вас Байпол нешта тыпу ВАШАГА бчб КДБ, то сябдзіце ў Польшчах і Літувах і шукайце між сабой лукашыстаў кадэбістаў фээсбістаў і мож каго яшчэ. 

Непатрэны вы такія харошыя нікому ў Беларусі. 
0
Вадзикяй Соолсунга/адказаць/
27.03.2023
Рентген на железной дороге, который установили за деньги EU между РБ и Литвой до сих пор не работает. Официальная причина? Несколько лет назад писали, что брак в электронных цепях и сложная диагностика. Потом и это исчезло. То есть между РБ и Литвой на железной дороге не работает рентген для товарных составов. Контабанда - едь!

И при этом на направлении Гродно-Друскеники стоит и исправно работает рентген для просвечивания маршрутных автобусов с пассажирами. Сумки просвечивают. Молодцы. То есть гигантская контрабанда на железной дороге и автотранспорте едет, а людей на границе по два часа рейсовые автобусы колбасят.
27.03.2023
ого! І вы далі сябе здымаць? во даюць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930