Знайсці
27.03.2023 / 16:061РусŁacБел

Энергетыкі паставілі на апорах лэп больш за 200 платформаў для буслянак

Беларускія энергетыкі паставілі сёлета на апоры ліній электраперадач больш за дзве сотні платформаў для гнёздаў белых буслоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэнерга.

Канструкцыі ўсталявалі пераважна ў малых населеных пунктах на поўдні Беларусі, дзе адзначаецца высокая шчыльнасць буслоў.

Акрамя гэтага, штучныя платформы мантуюць пры рэканструкцыі і будаўніцтве новых электрасетак. Гэта дазваляе абараніць паветраныя лініі ад адключэння, а птушак ад гібелі.

Па словах прэс-службы Мінэнерга, платформы замацоўваюцца на бяспечнай адлегласці ад токаводных частак лэп, за кошт чаго птушкі могуць весці звычайны лад жыцця без рызыкі паражэння токам.

У Беларусі жыве каля 25 тысяч пар белых буслоў. Больш за траціну з іх гняздуецца менавіта на апорах ліній электраперадач і сувязі. 

Чытайце таксама:

На Палессі пабачылі першых буслоў, што прыляцелі з выраю. Сёлета яны вярнуліся раней, чым звычайна

Тры беларускія буслянкі ўвайшлі ў топ-10 самых вялікіх гнёздаў белых буслоў у Еўропе

Шмат буслоў перастала міграваць у Афрыку, ім добра на іспанскіх сметніках

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Дзед/адказаць/
27.03.2023
Цудоўная ідэя! Малайцы энергетыкі! Цікава чыя была ініцыятыва. Яшчэ лепш каб гэтыя канструкцыі пасалі рабіць у выглядзе кола. Раней беларусы ўсталёўвалі кола на дрэва ці на хаты.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера