Знайсці
27.03.2023 / 16:17РусŁacБел

З 28 па 30 сакавіка па Беларусі ўключаць сірэны

У Беларусі з 28 па 30 сакавіка пройдзе планавая штогадовая праверка аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння (АСЦА), паведамілі ў прэс-службе МНС.

Фота ілюстрацыйнае

Сістэма прызначаная для давядзення да насельніцтва і кіраўнічых органаў сігналаў апавяшчэння і інфармацыі аб пагрозе ўзнікнення або ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, аб правілах паводзін насельніцтва ў такой сітуацыі і аб ходзе ліквідацыі яе наступстваў.

Аўтаматызаваная сістэма цэнтралізаванага апавяшчэння дазваляе забяспечыць перадачу сігналу «Увага ўсім!» праз запуск электрасірэн і сістэм гучнай сувязі, перахоп агульнадаступнага пакета лічбавага тэлебачання, а таксама FM-радыёстанцый, якія вядуць трансляцыі на ўсёй тэрыторыі краіны.

Падчас праверкі будзе праводзіцца выбарачны запуск электрасірэннага абсталявання на абласным і мясцовым узроўнях апавяшчэння, а таксама перахоп тэлетрансляцыі і трансляцыі FM-радыёстанцый, запуск бягучага радка на тэлеканалах.

«Просім з разуменнем паставіцца да гэтых мерапрыемстваў», — адзначылі ў МНС.

Чытайце таксама:

«Чалавека можа ўратаваць уважлівасць і падрыхтаванасць». Навуковец расказаў, як прадбачыць землятрус і што трэба мець каля сябе, калі жывеш у сейсмазоне

«Магу агучыць некаторыя закрытыя рэчы». Міністр надзвычайных сітуацый расказаў, куды беларусам хавацца ад ракетных удараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930