Знайсці
27.03.2023 / 17:286РусŁacБел

У Беларусі адкрылі пасольства Зімбабвэ

Пра адкрыццё зімбабвійскага пасольства міністр замежных спраў Сяргей Алейнік заявіў журналістам па выніках перамоў з міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шава.

«Усе фармальнасці завершаныя, і сёння мы можам афіцыйна абвясціць пра пачаткак яго працы», — сказаў Сяргей Алейнік, маючы на ўвазе пасольства Зімбабвэ ў Мінску.

Афіцыйны візіт кіраўніка МЗС Зімбабвэ ў Беларусь праходзіць 26—30 сакавіка. 

Сяргей Алейнік заявіў, што беларускі бок задаволены дынамікай развіцця адносін з гэтай афрыканскай краінай, якую ў канцы студзеня наведаў з афіцыйным візітам Лукашэнка. Адкрыццё ж зімбабвійскага пасольства адлюстроўвае, маўляў, агульныя трэнды.

«Летась сетка нашых замежных устаноў была аптымізаваная. Мы скарацілі нашу прысутнасць у краінах Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі і павялічылі дыпламатычную прысутнасць у краінах так званай далёкай дугі», — заявіў Сяргей Алейнік.

Чытайце таксама:

Першая лэдзі Зімбабвэ прыедзе ў Беларусь

Мясцовыя СМІ: Лукашэнка прыязджаў у Зімбабвэ па літый

Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?

Лукашэнка хоча зрабіць беларускі гандлёвы хаб у Зімбабвэ. Але гэта не тое месца, «дзе нас не ведаюць»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
27.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Analtoly Starcop/адказаць/
27.03.2023
Возмездие , Марионетка Шайтана и любовник Вити, обладатель 4-5 минимум гражданств, странным образом избежавший санкций и чёрных списков.
0
Хто ведае?/адказаць/
28.03.2023
Можа, Зімбабвэ ўвойдзе ў «Саюзную дзяржаву…» :-)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829