Знайсці
27.03.2023 / 18:38РусŁacБел

Ад заўтра паліва зноў патаннее на капейку

З 28 сакавіка зноў таннее паліва, паведаміў канцэрн «Белнафтахім». З аўторка ўсе віды паліва ўжо традыцыйна скінуць з цаны па адной капейцы.

Новыя цэны будуць такія:

  • АІ-92-К5-Еўра — 2,32 рубля;
  • АІ-95-К5-Еўра — 2,42 рубля;
  • АІ-98-К5-Еўра — 2,64 рубля;
  • дызельнае паліва — 2,42 рубля.

Гэтае патанненне ідзе ўжо трэці тыдзень запар пачынаючы з 7 сакавіка. Кожны раз усе віды паліва таннелі на адну капейку.

Дагэтуль цэны на паліва былі стабільныя больш за паўгода, апошні раз яны карэктаваліся ў чэрвені 2022-га. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера