Бульба, фаршыраваная сырам і гарошкам, — нязвыклы падыход да звыклага прадукту
Гэтая простая ў гатаванні закуска можа быць і сямейнай стравай, і прапановай для гасцей. Вы можаце ўнесці змены ў рэцэпт і выкарыстоўваць мяса ці больш гародніны ў начынцы разам з сырам. Паспрабуйце і атрымайце асалоду!
Бульба, фаршыраваная сырам і гарошкам. Фота: recipes.timesofindia.com
На 4 порцыі вам спатрэбіцца:
- 1 кубак сыру чэдар ці іншага цвёрдага сыру,
- 4 сярэднія бульбіны,
- 1/2 шклянкі малака,
- 1 сярэдняя або вялікая цыбуліна,
- 100 грам зялёнага замарожанага гарошку,
- 150 г масла,
- соль,
- чорны перац,
- кінза для ўпрыгажэння.
Як гатаваць:
- Бульбу вымыйце і абсушыце. Выкладзіце на бляху і запякайце каля 15—18 хвілін пры 180°C. Пакуль бульба пячэцца, нарэжце невялікую цыбуліну. Потым натрыце сыр і адкладзіце ўбок.
- Дастаньце бульбу, калі яна будзе гатовая, і разрэжце кожную бульбіну на палавінкі. Акуратна пры дапамозе чайнай лыжкі выньце мякаць з кожнай бульбіны і адкладзіце ўбок.
- Вазьміце вялікую міску і пакладзіце ў яе мякаць бульбы, гарох, масла, малако, соль разам з чорным перцам і добра ўсё перамяшайце, каб атрымалася пюрэ. Потым дадайце ў гэтую ж міску цёрты сыр (трохі пакіньце для пасыпання) і нарэзаны лук і зноў змяшайце.
- Начыніце палавінкі бульбы атрыманай сумессю. Пасыпце зверху начынку сырам, які вы пакінулі спецыяльна для гэтага.
- Далей змазваем форму для запякання маслам і выкладваем у яе фаршыраваныя бульбіны. Выпякайце бульбу 5—6 хвілін пры тэмпературы 177 °C. Пасля гатоўнасці дастаньце запечаную бульбу, яе можна ўпрыгожыць нарэзанай кінзой. Падавайце бульбу гарачай!
Вам таксама могуць спадабацца:
Рэцэпт на выхадныя. Бульба, фаршыраваная траской, — страва для сямейнага абеду
Рэцэпт на выхадныя. Бульба з беконам і мёдам — лёгкая, сытная і такая прыгожая






Лукашэнка на два дні паляцеў у Кітай
 1
За два дні ў Расіі зламаліся ў паветры пяць самалётаў
 2
Школьны цір — новы трэнд у патрыятычным выхаванні
 7
Да спробаў вызвалення палітвязняў далучалі Аўстрыю, Швейцарыю і Чырвоны Крыж — Вячорка
 4
«Існуе толькі адзін незалежны інстытут, але на яго аказваецца велізарны ціск». Мэр Кіева лічыць, што Украіна рухаецца да аўтарытарызму
 3
Дзе ў Беларусі можна актыўна адпачыць зімой
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
атлічная страва для першага спаткання... але трэба больш гарошку. а шчэ фасолі