Знайсці
28.03.2023 / 07:09РусŁacБел

Расіяне амаль дайшлі да цэнтра Бахмута — ISW

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы канстатуе прасоўванне расіян у Бахмуце — з поўдня да цэнтра і на паўночным захадзе горада.

Фота: Libkos / AP

Спасылаючыся на геалакаваныя відэа, аналітыкі ISW пішуць, у прыватнасці, што заснавальнік групы «Вагнер» Яўген Прыгожын быў 27 сакавіка ў будынку бахмуцкай 5-й школы — гэта менш за кіламетр на паўднёвы ўсход ад Бахмута.

Акрамя таго, ISW паведамляе — таксама абапіраючыся на геалакаваныя здымкі — што расіяне прасунуліся на паўночным захадзе горада, у прамзоне і ўздоўж вуліц Зялёная і Аляксандры Калпаковай — гэта ў пары кіламетраў ад самага цэнтра Бахмута.

Аўтары зводкі адзначаюць, што, паводле паведамленняў расійскіх вайсковых блогераў, у штурме Бахмута наймітам з ПВК «Вагнер» дапамагаюць рэгулярныя часткі расійскага войска.

З іншага боку, ISW звяртае ўвагу на паведамленне пра смерць дасведчанага байца ПВК «Вагнер» у раёне Аўдзееўкі, на поўнач ад Данецка, і выказвае здагадку, што нейкія найбольш баяздольныя часткі прыватнай групоўкі маглі перакінуць туды.

«Расійскае ваеннае кіраўніцтва ў апошнія тыдні магло вырашыць адправіць пэўныя часткі «Вагнера» ў раён Аўдзееўкі, каб падтрымаць выматаныя і нізкаякасныя часткі Данецкай народнай рэспублікі, якія спрабуюць узяць гэты населены пункт, — пішуць аналітыкі ISW. — Калі такія байцы «Вагнера» сапраўды ваююць пад Аўдзееўкай, гэта можа тлумачыць абмежаваныя тактычныя поспехі [расіян] у гэтым раёне ў апошні тыдзень».

Чытайце таксама:

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі вяртаюцца да абароны пасля няўдалага наступу на Бахмут

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Бахмут для нас з'яўляецца ключавым пунктам

Расіяне прасунуліся пад Бахмутам, але не могуць наступаць у іншых кірунках — брытанская разведка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829