Знайсці
28.03.2023 / 07:223РусŁacБел

Не Хаўер, але ўсё ж. Беларусь засыпала снегам ФОТЫ

Уначы і раніцай у Мінску ішоў снег.

У Беларусь вярнулася халоднае надвор'е, пайшоў снег.

Паводле інфармацыі Белгідрамета, на працягу дня чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць моцныя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с.

Тэмпература паветра пры гэтым на працягу найбліжэйшых сутак будзе вагацца каля 0°C.

Такое надвор'е захаваецца цягам тыдня.

Фота БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Le Jardin Botanique/адказаць/
28.03.2023
Крокусы ўжо зацвілі былі...
2
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
28.03.2023
якая прыгажосць...
але мяне сёння абвінавацілі, што гэта я наваражыла)
0
Жвір/адказаць/
28.03.2023
А у мяне сьнегу няма, яркі, сонечны і сухі дзень. Вераб'і зьбіраюць матар'ял на пабудову ці рамонт свайго жыльля. Скачуць на падворку, шукаюць нейкую леташнюю, высахлую травіну. Не ўсю запар, а нейкую асобную бяруць, яны ведаюць якую. Набіраюць яе ў дзюбкі й лятуць некуды. Клапоцяцца, бо ў хуткім часе вясельлі гуляць, дык трэба ж некуды маладую пасяліць, ды паўтульней, з камфортам, рамонтам і т.д. Усім зразумелыя клопаты...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера