Знайсці
28.03.2023 / 08:10РусŁacБел

Болтан: Магчымае паглынанне Беларусі — праблема, якой мы надаём замала ўвагі

Заява прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі, верагодна, не з'яўляецца блефам, заявіў у эфіры CNN былы дарадца прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Джон Болтан.

Джон Болтан падчас візіту ў Мінску ў жніўні 2019 года. Фота: БелТА

«Мяркую, ён [Пуцін] блефаваў раней, калі спрабаваў махаць «ядзернай шабляй». Магчыма, ён не блефуе цяпер», — сказаў Болтан у адказ на пытанне пра тое, ці можна расцэньваць пастанову Пуціна аб ядзернай зброі ў Беларусі як простую пагрозу.

Экс-дарадца па нацбяспецы дапусціў, што Пуцін можа фактычна перамясціць у Беларусь тактычную ядзерную зброю. Ён прызнаў, што гэта стварае асобную праблему, якой на Захадзе, на яго думку, не надаюць дастатковай увагі: магчымае паўторнае паглынанне Беларусі Расіяй.

«Але ў вайсковым дачыненні, нават калі б ён [Пуцін] гэта зрабіў, у рэчаіснасці гэта не мела б вялікага значэння», — дадаў Болтан.

Ён нагадаў, што Расія яшчэ ў часы СССР размясціла ўзбраенне, у тым ліку ядзерныя запасы, у Калінінградскай вобласці, якая размешчаная на захад ад Беларусі і акружаная краінамі НАТА — Літвой і Польшчай.

«Гэты рэгіён доўгі час, яшчэ з часоў Савецкага Саюза, быў у асноўным расійскім вайсковым аб'ектам. Там размяшчаліся ракеты фактычна ў парушэнне дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, з якой ЗША выйшлі некалькі гадоў таму», — заявіў Болтан.

Такім чынам, падсумаваў ён, найбольшую пагрозу можа прадстаўляць патэнцыял, які Расія ўжо мае ў Калінінградскім анклаве.

— Я не думаю, што ідэя перакідвання некаторай колькасці тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь мяняе гэты баланс, — падкрэсліў экс-дарадца прэзідэнта ЗША.

Чытайце таксама:

Расія па просьбе Лукашэнкі размесціць у Беларусі ядзерную зброю

ЗША пакуль не бачаць прыкмет перакідання ядзернай зброі ў Беларусь

Лукашэнка ў 2022-м: «Я не планую размяшчаць ядзерную зброю. Такога ніколі не было». Пуцін у 2023-м: «Аляксандр Рыгоравіч даўно прасіў размясціць ядзерную зброю»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера