Знайсці
28.03.2023 / 09:47РусŁacБел

У Германіі ля стаянкі знойдзены труп мужчыны — магчыма, беларуса

У раёне стаянкі для вялікагрузаў ля нямецкай камуны Гуксхаген, зямля Гесэн, знайшлі труп мужчыны — як мяркуецца, беларуса. Пра гэта паведамляе belmir.by cа спасылкай на мясцовую паліцыю.

Цела было знойдзенае раніцай у панядзелак 27 сакавіка на адхоне побач з паркоўкай для дальнабойшчыкаў «Квілервальд» на трасе ВАВ 7 у напрамку руху на поўнач.

У гэтым раёне вёўся інтэнсіўны пошук у сувязі са знікненнем 32-гадовага кіроўцы фуры з Беларусі. Яго грузавік некалькімі днямі раней знайшлі на паркоўцы. Выяўленае цела адпавядае апісанню зніклага.

Аднак дакладна асоба і прычыны гібелі чалавека яшчэ не ўстаноўленыя. Будзе праведзеная судова-медыцынская экспертыза.

У цяперашні час праваахоўнікі горада Хомберг вядуць расследаванне. Прыкмет гвалтоўнай смерці на гэты момант няма.

У Германіі падчас пажару абгарэў дальнабойнік з Гродна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930