Знайсці
28.03.2023 / 14:4050РусŁacБел

Літоўскі журналіст, якога пераблыталі з ціхаром: Гэта цырк

«Байпол» прыняў літоўскага рэпарцёра Даруса Матайціса, які здымаў акцыю беларусаў на Дзень Волі, за беларускага сілавіка. «Наша Ніва» спытала ў Матайціса, як усё адбывалася.

Дарус Матайціс. Скрыншот відэа з акцыі на Дзень Волі

Як расказвае Дарус, ён падпісаны ў твітары на некалькі старонак, прысвечаных беларускай тэматыцы. Адтуль ён і даведаўся, што яго прынялі за беларускага шпіёна.

«Спачатку мне было смешна, бо гэта цырк.

Гэта дэманструе, па-першае, абсалютную некампетэнтнасць «Байпола», і па-другое, адзначу, што беларускія апазіцыйныя медыя перадрукавалі гэта без праверкі. Паставілі фатаграфію і напісалі такі тэкст.

Я потым пачытаў каментары, паглядзеў, што пішуць у тэлеграме. Там былі агрэсіўныя рэчы: маўляў, чаму б не звезці яго ў лес і гэтак далей. Ніхто не ведае, які фанатык можа прачытаць такі артыкул», — расказвае Матайціс пра сваю рэакцыю.

Дарус — прадстаўнік літоўскага офіса кампаніі Scanpix Baltix, і менавіта для яе фотабанку ён і здымаў акцыю. Дзеліцца, што візіт на дэманстрацыю беларусаў, які выклікаў столькі праблем, мог быць дарэмным: «Кадры пойдуць у фотабанк, але гэта калі атрымаецца. Фотаапарат [у мяне] ужо стары, таму замест яго я ўзяў камеру, там ужо сцямнела, і якасць атрымалася не вельмі высокая».

На акцыі 25 Сакавіка, згадвае Матайціс, у яго ніхто не ўдакладняў ні імя, ні тое, чаму ён здымае акцыю. Літовец згадвае, што незнаёмыя хлопец і дзяўчына каля яго нібыта рабілі выгляд, што здымаюць навакольныя аб’екты, але спыніліся за два метры ад яго і яўна засяродзілі на ім увагу.

Мужчына працуе ў Scanpix Baltics каля пятнаццаці гадоў, дагэтуль супрацоўнічаў з навіннымі агенцтвамі Reuters і ELTA. Дарус — адзіны супрацоўнік віленскага офіса Scanpix, таму калі здараецца нешта цікавае ці важнае, ён робіць фота і відэа падзеі, каб у арганізацыі быў уласны кантэнт пра яе.

З беларусамі дагэтуль усё ў яго было добра: «Я здымаю акцыі беларусаў з 2020-га года, быў каля пасольства, фатаграфаваў Ціханоўскую. Канечне, праблем ніколі не было, мы ж у Літве жывём».

Ісці ў суд літовец цяпер не збіраецца, але не выключае таго, што перадумае.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Са «шпіёнам» лукашэнкаўскага рэжыму на Дні Волі ў Вільні пагарачыліся. Ён аказаўся літоўскім журналістам

«Байпол» прынёс прабачэнні літоўскаму журналісту

У віленскай паліцыі не прынялі заяву на імавернага «ціхара», які здымаў удзельнікаў Дня Волі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Васіліна/адказаць/
29.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Вадя/адказаць/
29.03.2023
Сергей, Как бы ,улица является общественным пространством ,какие могут быть разрешения? Снимай ,что хочешь ,никому не мешая.Это юридически.А теперь подумай сам : Вот ты вышел на протест на площадь с какой целью? Логично предположить ,чтобы выразить свое отношение к тому ,или иному событию ПУБЛИЧНО. В таком случае ,чем больше фото и видио ,тем акция успешнее.Какой же смысл ,одев кальсоны ,шпацировать вокруг домашнего унитаза с прапором и лозунгом ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ? Вы что там курите ?
0
Юрыст/адказаць/
29.03.2023
Беларус з Вільні, Здымкі ў грамадскай прасторы рабі ,хоць распражыся.Да распаўсюджання ў кожнай краіне маюцца свае абмежаванні.Напрыклад: здымкі твараў непаўналетггх ,сцэны гвалту і іншае.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера