Знайсці
28.03.2023 / 15:061РусŁacБел

Экс-прэзідэнт Эстоніі ледзь пазбег цяжкай аварыі: сустрэчны грузавік зачапіў яго машыну і знёс бакавое люстэрка

Былы прэзідэнт Тоомас Хендрык Ільвес у мінулую нядзелю трапіў на дарозе ў небяспечную для жыцця сітуацыю: цяжкі грузавік MAN, які рухаўся насустрач, зачапіў яго аўтамабіль Subaru, паведамляе Delfi.ee.

26 сакавіка ў 16.20 у цэнтр трывогі паведамілі пра ДТЗ на 13-м кіламетры шашы Тыйтоя — Хяэдэмеэсце з удзелам легкавога аўтамабіля Subaru і грузавога аўтамабіля MAN, які перавозіў буйнагабарытны груз.

Як паведаміў начальнік Пярнускага аддзялення паліцыі Юлар Кют, грузавік рухаўся разам з аўтамабілем суправаджэння ў напрамку Хяэдэмеэстэ, а Subaru — з Хяэдэмеэстэ ў бок Тыйтоя, калі знак, які пазначае буйнагабарытны груз, закрануў бакавое люстэрка Subaru з боку кіроўцы.

У інцыдэнце ніхто не пацярпеў, абодва кіроўцы былі цвярозымі. За рулём грузавога аўтамабіля быў 32-гадовы мужчына, а за рулём Subaru — 69-гадовы. Легкавым аўтамабілем кіраваў экс-прэзідэнт Тоомас Хендрык Ільвес.

У выніку ДТЗ была нанесеная толькі матэрыяльная шкода. «Кіроўцы дасягнулі паміж сабой дамоўленасці, паліцыя дапамагла ім на месцы з афармленнем дакументаў па дарожнай страхоўцы», — удакладніў Кют.

На гродзенскай трасе з'ехаў у кювет аўтобус Мінск — Вільня

На МКАД у кювеце апынулася маршрутка

У Германіі падчас пажару абгарэў дальнабойнік з Гродна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жвірбліс/адказаць/сачыць
28.03.2023
О, гэта проста. Шаша там перагружана дальнабоямі, а езьдзяць яны вельмі неахайна, часам займаючы добрую частку сустрэчнай паласы. Такі самы ўчастак ёсьць і ў Ліетуве, ад Панявежыса да мяжы з Латвіяй.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031