Знайсці
28.03.2023 / 16:163РусŁacБел

У Мінску з'явілася знешняя рэклама, створаная з дапамогай штучнага інтэлекту

Рэкламу з дапамогай нейрасеткі згенераваў мабільны аператар life:), а размясцілі яе на аўтобусным прыпынку каля ГУМа ў цэнтры Мінска, піша Blizko.by.

На выявах можна пабачыць задуменнага маладога хлопца ў патоку думак, якія закручваюцца ў знак бясконцасці. Пакупніка з каляскай бясконцых пакупак. Смартфоны, якія лунаюць над горадам.

Усе малюнкі сімвалізуюць бясконцыя магчымасці з безлімітнай сувяззю і інтэрнэтам. Усяго за некалькі дзён з дапамогай штучнага інтэлекту было згенеравана прыкладна 250 варыянтаў малюнкаў у розных стылях і з рознымі сюжэтамі.

Сцвярджаецца, што гэта першы ў Беларусі вопыт калабарацыі мабільнага аператара з нейрасеткай у рамках рэкламнай кампаніі.

Чытайце таксама:

Бачылі фота Папы ў пухавіку? Гэта чарговы фэйк, створаны, канешне ж, нейрасеткай

Як нейрасетка бачыць заснавальнікаў БНР? ФОТЫ

З'явілася нейрасетка, якая зробіць ветлівым любое гнеўнае пасланне з абразамі. Выпрабавалі яе на выказваннях лукашыстаў

Склалі для вас вялікі ТОП карысных нейрасетак на ўсе выпадкі жыцця

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Квач/адказаць/
28.03.2023
На першым малюнку ўнізе нейкі "бчбшнік" за кратамі, які таксама карыстаўся безлімітнай сувяззю і інтэрнэтам?
0
Цыркач/адказаць/
28.03.2023
І зноў усё выключна на рускай! 
Быццам бы не ў Беларусі...
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
28.03.2023
Дизайнер нарэшце адпачывае... (?))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930