Знайсці
28.03.2023 / 16:435РусŁacБел

Беларуская праваслаўная царква занепакоеная сітуацыяй ва Украіне

Сінод Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) выдаў заяву, якой выказвае занепакоенасць сітуацыяй, якая склалася ва Украіне. Занепакоенасць выклікала «бягучае становішча спраў кананічнай Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Украіны».

Беларуская Праваслаўная Царква заклікала сусветную супольнасць «актыўна выступіць з абаронай кананічнага праваслаўя на ўкраінскай зямлі як сапраўднай Царквы Хрыстовай, як гаранта міру і закладу стабільнасці ва ўкраінскім грамадстве».

У БПЦ лічаць, што ўкраінскія ўлады павінны прыняць неабходныя меры, накіраваныя «на спыненне дэструктыўных заяў і дзеянняў у дачыненні да Украінскай Праваслаўнай Царквы, яе святароў і вернікаў, уключаючы адмену рашэння аб высяленні насельнікаў Свята-Успенскай Кіева-Пячэрскай лаўры».

«Мы таксама заклікаем улады Украіны забяспечыць няўхільнае выкананне дзейнага ўкраінскага заканадаўства і міжнароднага права ў дачыненні да свабоды сумлення і веравызнанняў, захавання законных правоў і свабод чалавека», — гаворыцца ў заяве БПЦ.

Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП) падазраюць у сувязях з Расіяй, а манахі УПЦ МП павінны ўжо заўтра пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру ў Кіеве. Хоць самі прадстаўнікі гэтай Царквы лічаць, што падвяргаюцца несправядліваму пераследу.

25 сакавіка кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін разаслаў па ўсіх епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы цыркулярны ліст №1-04/031, у якім заклікаў «у цяперашні няпросты час, калі мы з вамі з'яўляемся сведкамі новых уціскаў, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царквы, здзейсніць малітоўны подзвіг». Праўда, малітва, якой ён прапанаваў карыстацца, выклікала неадназначную рэакцыю.

Чытайце таксама:

Мітрапаліт Веніямін заклікаў беларускіх святароў маліцца за Кіева-Пячэрскую лаўру малітвай, папулярнай у акультыстаў

УПЦ Маскоўскага патрыярхату адмаўляецца сыходзіць з Кіева-Пячэрскай лаўры

УПЦ Маскоўскага патрыярхату да канца сакавіка мусіць пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
уточнение/адказаць/
28.03.2023
Аўтакефальшчыца, не руская, а московская или московитская. 
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
28.03.2023
спадзяюся, што ўсе бела-рускія РПЦшныя вернікі, уключаюч сьвядомых і белмоўных, дысцыплінавана памоляцца веніямінавай малітвай! Парадак жа мусіць быць, малітоўная дысцыпліна
0
Freddy /адказаць/
28.03.2023
в очередь за руским кораблем!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930