Знайсці
28.03.2023 / 18:07РусŁacБел

Выйшаў на волю палітвязень Пятро Канстанцінаў

Выйшаў на волю жлобінскі актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Пятро Канстанцінаў. Ён адбыў цалкам увесь вызначаны яму судом тэрмін, паведамляе партыйны тэлеграм-канал.

6 жніўня 2021 года Пётр Канстанцінаў атрымаў 2 гады калоніі агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя масавых беспарадкаў). Такое рашэнне вынес суддзя Жлобінскага раённага суда Мікалай Сергіевіч. Сваю віну сацыял-дэмакрат не прызнаў. 

Прэс-служба БСДП адзначае, што Пятро Канстанцінаў стаў чацвёртым сябрам партыі, хто цалкам адбыў у турме тэрмін па «народных» крымінальных артыкулах. На гэты момант у турмах застаецца яшчэ 9 сяброў партыі. 

Усяго ж па крымінальных артыкулах, звязаных з палітыкай, асуджана 17 сяброў БСДП. Некаторыя з іх адбываюць хатнюю «хімію».

Чытайце таксама:

На волю выйшаў палітвязень Максім Цішкевіч

Выйшаў на волю палітвязень Марк Васількоў

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзмітрый Цімашэнка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031