Знайсці
29.03.2023 / 07:13РусŁacБел

УСУ нанеслі ўдар па Мелітопалі

Украінская армія раніцай у сераду нанесла ўдар па цэлях у акупаваным Мелітопалі.

Міні-гатэль і рэстаран «Прывал паляўнічага» ў Мелітопалі пасля ўкраінскага ўдару 10 снежня 2022 года

Спачатку розныя крыніцы паведамілі пра некалькі магутных выбухаў у Мелітопалі. Сцвярджалася, што яны адбыліся ў раёне аэрадрома, але надзейных пацвярджэнняў (або абвяржэнняў) не было.

Праз некаторы час расійскія агенцтвы абвясцілі са спасылкай на экстранныя службы горада, што ўдар быў нанесены па лакаматыўным дэпо.

Паводле заявы экстранных службаў, у дэпо ёсць разбурэнні, але пацярпелых няма.

Вайсковы аэрадром у Мелітопалі, які расіяне, па мностве сведчанняў, зрабілі сваёй базай, і лакаматыўнае дэпо знаходзяцца адносна недалёка адно ад аднаго ў паўночна-заходняй частцы горада.

Якімі менавіта сродкамі быў нанесены ўдар, пакуль невядома. Ад Мелітопаля да лініі фронту — прыкладна 60 км.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930