Знайсці
29.03.2023 / 07:31РусŁacБел

Расіяне занялі дзве траціны Бахмута — ISW

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у апошняй зводцы паведамляе, што, паводле яго ацэнак, расіяне за апошні тыдзень узялі пад кантроль яшчэ прыкладна пяць адсоткаў тэрыторыі Бахмута і цяпер займаюць каля 65% тэрыторыі горада.

ISW піша, спасылаючыся на паведамленні расійскіх крыніц і відэа з геалакацыяй, што з поўдня часткі ПВК «Вагнер» прасунуліся да самага цэнтра, да рынка і Палаца культуры, размешчанага побач з будынкам гарадской рады; на паўночным захадзе горада ПВК «Вагнер» цалкам узяла тэрыторыю АЗАМ — завода па апрацоўцы каляровых металаў і прасунулася ў прамзону далей на поўдзень.

Плошча Бахмута складае крыху больш за 40 кв. км, такім чынам, 5% тэрыторыі горада — гэта каля двух квадратных кіламетраў.

У сваю чаргу ўкраінскі Генштаб паведамляе, што Бахмут трымаецца.

Таксама расіяне атакуюць на самым паўночным адрэзку фронту і ў раёнах Аўдзееўкі і Мар'інкі, але там іх атакі беспаспяховыя.

«На бахмуцкім кірунку вораг працягвае штурмавыя дзеянні ў горадзе Бахмуце. Тым не менш, нашы абаронцы мужна трымаюць горад, адбіваюць шматлікія атакі праціўніка», — паведамляе Генштаб і далей распавядае пра адбітыя, як ён сцвярджае, напады на паўночным і паўднёвым захадзе ад Бахмута.

Чытайце таксама:

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі вяртаюцца да абароны пасля няўдалага наступу на Бахмут

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Бахмут для нас з'яўляецца ключавым пунктам

Расіяне прасунуліся пад Бахмутам, але не могуць наступаць у іншых кірунках — брытанская разведка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера