Знайсці
29.03.2023 / 08:43РусŁacБел

Зяленскі звязаў рашэнне пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі з візітам Сі Цзіньпіна ў Маскву

Улады Украіны хацелі б арганізаваць сустрэчу Уладзіміра Зяленскага і старшыні Кітая Сі Цзіньпіна. Пра гэта ўкраінскі лідар заявіў у інтэрв'ю Associated Press.

Сі Цзіньпін. Фота: Jack Taylor / Pool Photo via AP, File

«Мы гатовыя бачыць яго тут. Я хачу пагаварыць з ім. Я меў камунікацыю з ім яшчэ да поўнамаштабнай вайны. Але цягам усяго гэтага года, больш чым адзін год, мы [не размаўлялі]», — сказаў Зяленскі.

Ён таксама выказаў здагадку, што абвяшчэнне расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб рашэнні размясціць у Беларусі сховішча тактычнай ядзернай зброі звязана з вынікамі візіту Сі Цзіньпіна ў Маскву. На ягоную думку, той не даў кіраўніцтву Расіі чаканых гарантый.

«Што гэта значыць? Гэта азначае, што візіт не пайшоў на карысць Расіі», — сказаў Зяленскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930