Знайсці
29.03.2023 / 10:334РусŁacБел

Зяленскі патлумачыў, чаму важна выйграць бітву за Бахмут

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі перакананы, што калі Узброеныя сілы не выйграюць бітву за Бахмут, то на Украіну ўзмоцніцца ціск па пошуку непрымальных кампрамісаў з расійскім агрэсарам. Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у інтэрв'ю Associated Press.

«Калі ён [Уладзімір Пуцін] адчуе трохі крыві, адчуе, што мы слабыя, ён будзе ціснуць, ціснуць, ціснуць».

Са слоў прэзідэнта Украіны, калі Бахмут падзе, Пуцін «прадасць гэтую перамогу Захаду, свайму грамадству, Кітаю, Ірану».

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ў выпадку паражэння ў бітве за Бахмут, украінскае грамадства адчуе стомленасць, што падштурхне яго да кампрамісу. Але пакуль ён не адчувае падобнага ціску.

28 сакавіка камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што расійскія захопнікі не пакідаюць спроб захапіць горад Бахмут у Данецкай вобласці, а задача ўкраінскіх сіл — знясіліць ворага і нанесці яму вялікія страты.

Чытайце таксама:

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі вяртаюцца да абароны пасля няўдалага наступу на Бахмут

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Бахмут для нас з'яўляецца ключавым пунктам

Расіяне прасунуліся пад Бахмутам, але не могуць наступаць у іншых кірунках — брытанская разведка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Юлия/адказаць/
29.03.2023
Ольга, ты это лучше скажи своему колхознику, который и армией занимается, и посевной, и обосранными коровами, и образованием с медициной - а результата НИКАКОГО НЕТ! Страна в застое деградирует.
3
Март/адказаць/
29.03.2023
Ольга, а тебе хоть молочко-то дают за вредность на лукашицкой работе?
1
Воля/адказаць/
30.03.2023
Ольга, украінцы разбяруцца без вашых парад, займіцеся лепей шклоўскім “стратэгам”, што давёў Беларусь да ручкі і далей цягне краіну ў рашыцкую багну.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера