Знайсці
29.03.2023 / 11:132РусŁacБел

У Мінабароны расказалі, колькі чалавек выклічуць на зборы

Мінабароны Беларусі ў 2023 годзе выкліча на вайсковыя зборы столькі ж вайсковаабавязаных, колькі ў мінулым і пазамінулым гадах. Пра гэта паведаміў намеснік вайсковага камісара Мінска палкоўнік Уладзімір Ігнацік.

Вайсковаабавязаныя падчас збораў. Фота: агенцтва «Ваяр»

«На падставе пастановы Савета Міністраў штогод на мерапрыемствы па зборах вызначаецца пэўная колькасць вайсковаабавязаных <…>. Колькасць вайсковаабавязаных, якіх прызавуць на зборы ў гэтым годзе, роўная колькасці, якая была ў папярэдніх, 2021 і 2020, гадах. Гэта 9 тысяч чалавек, што азначае, што ў нас нічога не памянялася. Сёлета будзе прызвана на зборы столькі ж, колькі ў мінулым і пазамінулым гадах», — сказаў Ігнацік у інтэрв'ю, распаўсюджаным у сераду абаронным ведамствам.

Чытайце таксама:

Міністэрства абароны скончыла першыя ў гэтым годзе зборы з вайсковаабавязанымі

Клецкі ваенкам: Бяром на зборы найперш тых, хто ніколі не служыў, бо кожны абавязаны хоць калі адчуць сябе салдатам

На зборы выклікаюць найперш тых, хто не служыў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Lasreffv/адказаць/
29.03.2023
Выклікае і пойдзе на тры буквы.
0
в/ч 000000/адказаць/
29.03.2023
Добрая ініцыятыва. Я схадзіў. Пералічыў колькасць тэхнікі ў гаражах ды на палігоне. Даведаўся, якая з іх спраўная. Скінуў разам з каардынатамі Матольке, Bypol, ЗСУ, польскім, літоўскім, латвійскім мінабароны. Няхай яшчэ вызываюць. Пажадана, у іншае месца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031