Знайсці
29.03.2023 / 13:173РусŁacБел

Польшча дамаглася вызвалення больш за 10 палітвязняў у Беларусі — прадстаўнік МЗС 

Польшчы ўдалося дамагчыся вызвалення больш за 10 палітвязняў у Беларусі. Пра гэта ў эфіры Польскага радыё распавёў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі. Грамадскасці вядомыя чатыры прозвішчы. 

Марыя Цішкоўская, Ірэна Бярнацкая і Ганна Панішава. Фота: «Белсат»

Па словах Яблоньскага, дыпламатычныя метады ў адносінах з Беларуссю ненадзейныя, але Польшча ўсё ж дамагаецца некаторых поспехаў.

«Нам удалося дасягнуць мэты ў выпадку нават больш за 10 чалавек. Я не хачу казаць пра дэталі гэтых спраў, таму што кожны раз быў індывідуальны падыход. У выпадку такіх перамоў трэба быць асцярожным. Самы вялікі поспех — дамагчыся вызвалення палітвязняў. Я цяпер кажу пра палякаў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах, таму што гэта для нас прыярытэт, але нам трэба памятаць, што па палітычных матывах асуджана ў Беларусі больш за 1500 чалавек», — заявіў Яблоньскі.

У 2021 годзе Беларусь вызваліла трох актывістак польскай меншасці. Яны былі высланыя з Беларусі ў Польшчу. Гэта Ганна Панішава, Марыя Цішкоўская і Ірэна Бярнацкая.

У сакавіку 2022 года кіраўніка незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс вызвалілі з-пад варты і перавялі пад хатні арышт. 9 лютага на 8 гадоў калоніі асудзілі журналіста Андрэя Пачобута.

Чытайце таксама:

Мінск запрасіў сустрэчу з затрыманымі ў Польшчы беларусамі

Журналіста Андрэя Пачобута асудзілі на 8 гадоў калоніі

«Калі Пачобута адпусцяць заўтра, то пераход у «Баброўніках» будзе адкрыты паслязаўтра», — кіраўнік МУС Польшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.03.2023
Бярыце прыклад, невераятныя, яны сваіх вяцягваюць, а вы чакаеце пакуль вязні з вакон павыскокваюць ды вены парэжуць, а потым будзіцесядзець на сваіх сустрэчах і соплі размазваць па іх.
29.03.2023
Мойша, можно ещё плакат нарисовать какой, ну или на скамейку стать, ну или менту цветы дать. Сейчас точно должно помочь.
29.03.2023
Этат, дык жонка Пашы хацела ж некаму кветкі даць... такое слёзнае было фота...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера