Знайсці
31.03.2023 / 21:4216РусŁacБел

У Вестмінстэрскім абацтве ўпершыню любы ахвотны зможа прайсціся па легендарнай «каранацыйнай пляцоўцы». Але толькі з адной умовай ФОТЫ

Гэты спецыяльны дазвол прымеркаваны да ўзыходжання на трон новага караля Злучанага Каралеўства Карла III.

Каранацыйная зала Вестмінстэрскага абацтва. Фота: © Dean and Chapter of Westminster

Для тых, хто хоча прайсці каранацыйным шляхам каралёў і каралеў Вялікабрытаніі ў Вестмінстэрскім абацтве, магчымасць гэта зрабіць з’явіцца ўжо ў гэтым маі, паведаміў 24 сакавіка афіцыйны сайт абацтва.

Групам да 10 наведвальнікаў адначасова будзе дазволена хадзіць па падлозе ў асобныя дні з 15 мая па 29 ліпеня. Гэта будзе каштаваць 15 фунтаў стэрлінгаў (амаль 50 рублёў), калі не лічыць кошту ўваходнага квітка.

Адзіная ўмова — неабходна зняць абутак, каб абараніць пляцоўку. Чаму гэта так важна? Рэч ва ўнікальнай сярэднявечнай мазаіцы на падлозе, якая складаецца з мармуру, каменю, шкла і металу, якія ў мінулым прывозілі з розных краін свету. 

«Мазаіка, лепшы ўзор падлогавай тэхнікі касматэска, які захаваўся, названа ў гонар італьянскай сям'і Cosmati, якая і стварыла гэты мастацкі стыль. На ёй адлюстраваны сусвет, у сярэдзіне якога размяшчаецца зямны шар. Гэта падлогавае пакрыццё перад галоўным алтаром абацтва было завершана яшчэ ў 1268 годзе на замову караля Генрыха III у якасці месца для правядзення англійскіх каранацый», — сказана на афіцыйным сайце абацтва.

Мазаіка Cosmati pavement. Фота: © Dean and Chapter of Westminster

Галоўны алтар Вестмінстэрскага абацтва, перад якім ляжыць мазаіка Cosmati. Фота: © Dean and Chapter of Westminster

Дазвол на хаджэнне па пляцоўцы дадзены ўпершыню ў гісторыі (мазаіка не паказвалася публіцы і да гэтага моманту знаходзілася пад спецыяльным дыванком). Ён будзе цесна звязаны з працэсам каранацыі новага караля Злучанага Каралеўства.

Рэч у тым, што 6 мая ў Вестмінстэрскім абацтве будзе каранаваны 74-гадовы Чарльз, які атрымаў імя Карл III разам з тронам ад сваёй памерлай маці Лізаветы ІІ, былой каралевы Вялікабрытаніі. 

Спецыяльна да вясновага працэсу каранацыі будзе таксама выстаўлена адрэстаўраванае каранацыйнае крэсла 1300 года. Гэты старажытны трон на працягу стагоддзяў быў цэнтральным элементам англійскіх каранацый, у тым ліку Генрыха VIII, Карла I, каралевы Вікторыі і апошняй каралевы Лізаветы II.

Каранацыйнае крэсла для афіцыйнай цырымоніі ўзыходжання на каралеўскі англійскі трон. Фота: © Dean and Chapter of Westminster

Чытайце таксама:

Старадаўнія фота, архіўныя чарцяжы: выстава ў Гомелі пакажа раскошу палаца Румянцавых і Паскевічаў

Глядзіце, якую праваслаўную царкву збудавалі на месцы тэракта 11 верасня ў Нью-Ëрку ФОТЫ

Стала вядома, калі зноў адкрыецца Сабор Парыжскай Божай Маці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Месопотап Вавилонович/адказаць/
01.04.2023
Прекратите дурости, все до единого ! Не мешайте созерцать прекрасное.
1
с ады 7мирамиды/адказаць/
01.04.2023
не сметь приказывать мне!
0
паранджа/адказаць/
01.04.2023
"Адзіная ўмова — неабходна зняць абутак,"
як у мячэці
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера