Знайсці
29.03.2023 / 14:151РусŁacБел

Міністр абароны Украіны паказаў нямецкія Marder і праехаў на адным з іх

Міністр абароны Аляксей Рэзнікаў апублікаваў відэа з нямецкімі БМП Marder, якія ўжо прыбылі ва Украіну.

У твітары ў сераду Рэзнікаў адзначыў, што Marder — гэта выдатны прыклад нямецкай якасці, і ён сам яго апрабаваў. На апублікаваным відэазапісе бачна, як міністр праехаў на адной з бронемашын.

«З нецярпеннем чакаю хуткага прыручэння Leopard. Мне падабаецца, як яны равуць!» — напісаў міністр і выказаў надзею, што пасол Нямеччыны Анка Фельдгузен далучыцца да яго.

Ён падзякаваў за вайсковую дапамогу канцлеру Нямеччыны Олафу Шольцу і міністру абароны Борысу Пісторыусу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.03.2023
Ооо тры-пяць бтраў - гэта канечне вялікая моц...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930