Знайсці
29.03.2023 / 14:563РусŁacБел

Абмежаванні для беларусаў і расіян у Літве плануюць пакінуць у сіле, але не ўсе

29 сакавіка парламенцкі Камітэт па нацбяспецы і абароне Літвы ўхваліў змякчэнне абмежаванняў для расіян і беларусаў, прадугледжана больш выключэнняў. У чацвер па прадстаўленых законах парламент будзе галасаваць апошні раз, піша Delfi.lt.

Праект законаў быў ухвалены парламентам у першым чытанні. Дэпутаты ўхвалілі абмежаванне правоў расіян і беларусаў на ўвоз і вываз з тэрыторыі Літвы наяўных грошай, забарону ўвозу ўкраінскіх грыўняў. Дэпутаты таксама падтрымалі прапанову фракцыі Партыі свабоды дазволіць больш шырокаму колу грамадзян Расіі купляць нерухомасць у Літве (тым, у каго ёсць часовы або пастаянны дазвол на жыхарства ў Літве) і прымаць нерухомасць у спадчыну.

Члены камітэта таксама падтрымалі прапанову Ёнаса Яруціса адтэрмінаваць уступленне ў сілу абмежавання на выдачу часовага дазволу на жыхарства беларусам да 1 ліпеня 2023 года.

«Гэта звязана з бізнэсам. У Літве больш за 50% кіроўцаў-дальнабойшчыкаў — грамадзяне Беларусі. Некаторыя, іх больш за тысячу, стаяць у чарзе на курсы, якія дазваляюць працаваць у ЕС і ў Літве кіроўцамі. Гэта было б сур'ёзнай праблемай і цяжарам для літоўскага транспартнага сектара, якому і без таго не хапае кіроўцаў», — сказаў Яруціс.

Больш дыскусій выклікала пытанне прыпынення прыёму заявак на атрыманне літоўскага грамадзянства.

Нягледзячы на заўвагі, члены камітэта ўхвалілі прапанову кіраўніка камітэта Лаўрынаса Кашчунаса пакінуць гэтае абмежаванне ў сіле.

Праўда, будзе больш выключэнняў: калі чалавек адказвае патрабаванням закона аб натуралізацыі і ёсць інфармацыя, што ён не ўяўляе пагрозы для нацбяспекі і грамадскага парадку; калі ў чалавека ёсць права на аднаўленне грамадзянства ў адпаведнасці з дзейнымі законамі і ёсць інфармацыя, што ён не ўяўляе пагрозы для нацбяспекі і грамадскага парадку; падаецца заяўка аб адмове ад грамадзянства Літвы або рашэнне аб пазбаўленні грамадзянства прымаецца, калі чалавек атрымаў грамадзянства іншай краіны. Лібералы прапаноўвалі не абмяжоўваць прыём заявак на грамадзянства ад беларусаў і расіян, але гэтая прапанова была адхілена.

Чытайце таксама:

Дарадца прэзідэнта Літвы пра абмежаванні для беларусаў: Падчас вайны гэта неабходна

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

У Літве хочуць прыпыніць прыём заяў на грамадзянства ад беларусаў і расіян

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Праўдаруб/адказаць/
29.03.2023
Члены камітэта таксама падтрымалі прапанову Ёнаса Яруціса адтэрмінаваць уступленне ў сілу абмежавання на выдачу часовага дазволу на жыхарства беларусам да 1 ліпеня 2023 года.

«Гэта звязана з бізнэсам. У Літве больш за 50% кіроўцаў-дальнабойшчыкаў — грамадзяне Беларусі.

Гарызонт планавання канешне ў іх моцны. А дзе яны будуць шукаць кіроўцаў праз 6-8-10 месяцаў? Ды і відаць падаткі ад бел ІТ кампаніі ім больш не патрэбны? Ды і самі яйцішнікі з іх шалёнымі зарплатамі з якіх ідуць падаткі, а самі грошы яны таксама спускаюць у Літве.

Ніколі не думаў, што Літва настолькі заможная краіна, каб такое сабе дазволіць. 
 
Назло маме отморожу уши © 

Мяркую, што палякі будуць вельмі ўдзячнымі за такія крокі сусудзяў. Як выглядае яны цалкам не супраць, каб да іх ехалі працавітыя, адукаваныя людзі і інвеставалі грошы ў эканоміку і плацілі там падаткі

29.03.2023
Праўдаруб, v Litve NIKTO ne zdiot shovinistov, kotoryje ne sobirajutsa vyucitj litovskij jazyk. Fsio.
0
Праўдаруб/адказаць/
29.03.2023
Fsio, перад тым, як пісаць падобную лухту - раю разабрацца ў пытанні. Для атрымання грамадзянства трэба здаць экзамен на валоданне літоўскай мовы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера