Асуджанага журналіста Івана Мураўёва зноў збіраюцца судзіць
У анонсе працэсаў Мінскага гарадскога суда на 7 красавіка значыцца пасяджэнне з указаннем прозвішча ўжо асуджанага відэааператара Івана Мураўёва, заўважыла Беларуская асацыяцыя журналістаў. Днямі яго перавялі ў папраўчую ўстанову № 2 Бабруйска пасля адмовы ў задавальненні апеляцыйнай скаргі.
Як вынікае з раскладу, пасля абеду 7 красавіка суддзя Алена Шылько будзе разглядаць справу журналіста і прадпрымальніка Івана Мураўёва. Пасяджэнне ад пачатку запланавана ў закрытым фармаце.
Гэтая самая суддзя ўжо вяла папярэдні працэс, па выніках якога асудзіла відэааператара-фрылансера да 2,5 года калоніі агульнага рэжыму.
З расплывістага тлумачэння ў графе «сутнасць матэрыялу» цяжка зразумець прычыну новага пераследу Мураўёва, аднак насцярожвае, што яго справа значыцца ў раздзеле «крымінальнай вытворчасці». У прыватнасці, частка з матывіроўкай гучыць так: «Іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, рашэння, пастановы ў выкананне».
Чытайце таксама:





