Знайсці
29.03.2023 / 17:172РусŁacБел

Расійскі вайсковы самалёт небяспечна зблізіўся з беларускім бізнэс-джэтам

Самалёт Міністэрства абароны Расіі небяспечна зблізіўся з беларускім бізнэс-джэтам у небе над Саратаўскай вобласцю. Паводле папярэдняй версіі, прычынай гэтага стала няўважлівасць дыспетчара.

Самалёт Іл-76. Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе тэлеграм-канал Baza, інцыдэнт здарыўся ўчора апоўдні, калі Іл-76 Вайскова-касмічных сіл Расіі зніжаўся і небяспечна наблізіўся да прыватнага самалёта Pilatus HC-12NG, які эксплуатуе беларуская кампанія BySky. Самалёты ішлі на перасякальных курсах. На борце джэта было два члены экіпажа і адзін пасажыр, ён накіроўваўся з казахстанскага Уральска ў Маскву. Пра колькасць людзей на борце вайсковага самалёта не паведамляецца.

У момант збліжэння гарызантальная адлегласць паміж бартамі была 1,5 кіламетра, вертыкальная — менш за 300 метраў. Спрацавала сістэма папярэджання аб небяспечных збліжэннях.

Паведамляецца, што Расавіяцыя стварыла камісію па расследаванні інцыдэнту. Паводле папярэдняй версіі, дыспетчар не ўсачыў за адным з бартоў і позна зрэагаваў.

Чытайце таксама:

Борт Лукашэнкі, які трапіў пад санкцыі ЗША, прадалі Ірану?

Самалёт трапіў у турбулентнасць такой сілы, што раскідала ежу, а пасажыраў стукнула аб фюзеляж

«У найлепшым выпадку ён проста ідыёт». Белы дом — пра пілота РФ, які ўрэзаўся ў беспілотнік і якога ўзнагародзіў Шайгу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
1
1
Васіль/адказаць/
29.03.2023
Толькі беларускі самалёт не можа быць бізнес-джэтам, бо ён турбапрапеллерны. А джэт гэта толькі пра рэактыўныя самалёты. Таму можна пісаць чартэрны борт, ці неяк яшчэ, але толькі не бізнес- ДЖЭТ.
0
Аксель/адказаць/
29.03.2023
.....как и вертикальная удалённость 300 метров)при горизонтальной 1, 5 км) ,так что может быть и бортом , и бизнесом и джетом с турбопропеллером !) трудно разобраться на самом деле
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031