Знайсці
29.03.2023 / 19:532РусŁacБел

КДК апалчыўся на мабільных аператараў за спробы павысіць цэны на паслугі

Камітэт дзяржаўнага кантролю абурыўся, што «на фоне стабільнага фінансавага становішча і нарошчвання прыбыткаў аператарамі мабільнай сувязі робяцца спробы павышэння кошту паслуг», піша БелТА. 

КДК звярнуў увагу і на тое, што ў пачатку года аператары зрабілі спробу павысіць кошт паслуг праз іх вылучэнне ў якасці дадатковых з абаненцкай платы, і на тое, што ў сакавіку яны зноў анансавалі рост цэн на дадатковыя і сэрвісныя паслугі. Умяшанне кантралёраў прымусіла мабільных аператараў адмовіцца ад гэтых планаў.

Тарыфы мабільных аператараў на гэты момант не ўваходзяць у пералік тых цэн, якія рэгулюцца дзяржавай, і КДК цяпер рупіцца аб тым, каб іх туды ўключылі. Калі гэта здарыцца, то аператары будуць вымушаныя на кожнае павышэнне прасіць дазволу зверху.

Але не факт, што гэтым праблемы аператараў абмяжуюцца. Як паведамляе КДК: «З удзелам зацікаўленых ведамстваў будзе прадметна вывучана дзейнасць аператараў сотавай сувязі па пытаннях выканання падатковага і цэнавага заканадаўства, якасці паслуг, што яны аказваюць, паўнаты выканання абавязацельстваў перад спажыўцамі і дзяржавай».

Чытайце таксама:

На дзве праверкі — тры крымінальныя справы. КДК прывёў лічбы «эфектыўнасці» сваёй працы

Дзяржкантроль прыбраў з паліц крамы ў Гомелі пратэрмінаваную прадукцыю — паліцы засталіся пустымі ФОТА

Беларусам пры куплянні сталі часцей навязваць дадатковыя паслугі

Дзяржкантроль прыпыніў працу мінскай сеткі крам нізкіх цэн

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
Справка/адказаць/
29.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Anatol Starkou/адказаць/
30.03.2023
Я даўно ужо пісаў у розны інстанцыі каб зрабіць толькі аднаго дзяржаўнага аператара так званай "мабільнай" сувязі. А усё ідзе да таго каб зноў аднавілі бы тэлефонныя буды, бо і мабільнікі праслухоуваюцца так званым Западам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930