Знайсці
30.03.2023 / 09:053РусŁacБел

У Індыі нарадзіліся дзіцяняты гепарда. Гэта адбылося ўпершыню за 70 гадоў

Гэтыя жывёлы там афіцыйна лічыліся вымерлымі.

Фота: pixabay

У Індыі ўпершыню за 70 гадоў нарадзіліся дзіцяняты гепарда. Пра гэта 30 сакавіка паведаміла Бі-Бі-Сі. Да гэтага жывёлы былі афіцыйна абвешчаныя вымерлымі ў гэтай краіне.

Краіна дзесяцігоддзямі спрабавала рэінтрадукаваць жывёл у сваіх запаведніках. Сітуацыя змянілася пасля таго, як у мінулым годзе з Намібіі ў Індыю было завезена 8 гепардаў. Па інфармацыі агенцтва, гэта быў першы выпадак, калі такая буйная драпежная жывёла была перавезеная з аднаго кантынента на другі і зноў інтэграваная ў дзікую прыроду. Акрамя гэтага, у лютым з Паўднёвай Афрыцы ў Індыю таксама прыбылі яшчэ 12 драпежных катоў.

«Чацвёра маленькіх гепардаў нарадзіліся ў запаведніку дзікай прыроды нацыянальнага парку Куна ад адной з самак, якія ў мінулым прыехалі з Намібіі. Прадстаўнікі парка кажуць, што і маці, і дзеці здаровыя», — адзначае BBC.

Навіну ўжо паспеў пракаментаваць міністр навакольнага асяроддзя Індыі Бхупендэр Ядау, назваўшы гэтую падзею «знакавай». Выказаўся нават прэм'ер-міністр краіны Нарэндра Модзі, ахарактарызаваўшы гэта як «цудоўную навіну».

Гепарды ў Індыі зніклі з дзікай прыроды яшчэ ў 1952 годзе. Іх колькасць скарачалася з-за адстрэлу і асваення чалавекам асяроддзя пражывання. Азіяцкі гепард знаходзіцца пад пагрозай знікнення і цяпер сустракаецца толькі ў Іране, але і там іх засталося каля 50 асобін.

Чытайце таксама:

У Пражскім заапарку ўпершыню ў Еўропе нарадзілася рэдкая жывёліна

Новы фенікс: навукоўцы блізкія да таго, каб уваскрэсіць вымерлы від птушак

Па Сеуле тры гадзіны гуляла зебра. Жывёла збегла з мясцовага заапарка, але яе ўдалося вярнуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жвір/адказаць/
30.03.2023
Якое яно сур'ёзнае. :)
0
дзікая прырода/адказаць/
30.03.2023
сердитое
выражение лица такое - куды я трапило? ну...
наверное в рай
0
Гаспадыня из Гирмании/адказаць/
30.03.2023
Какая красата. И ищо вкусный навернае, паэтаму так долга не размнажались!Не успивали к праздничнаму навагодниму сталу!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера