Знайсці
30.03.2023 / 10:327РусŁacБел

Расіянін сфатаграфаваўся голы на фоне свяшчэннай гары Агунг. Яго дэпартуюць

«Ён парушыў нормы і не праявіў павагі да нашай культуры».

Гара Агунг, Інданэзія. Фота: wikipedia

Расійскі блогер Юры Чылікін сфатаграфаваўся са спушчанымі штанамі на вяршыні гары Агунг у Інданезіі. Фатаздымак разляцеўся ў інтэрнэце, але наступствы такой «папулярнасці» былі сур’ёзнымі: мужчыну дэпартавалі з Балі. 

Акрамя гэтага, Юрыю Чылікіну таксама будзе забаронена наведванне краіны мінімум на 6 месяцаў. 

«Ён парушыў нормы і не праявіў павагі да нашай культуры», — сказаў кіраўнік міністэрства юстыцыі і правоў чалавека Інданезіі Ангіят Напітупулу, каментуючы інцыдэнт.

Расеец запісаў у сваім інстаграме відэа, у якім прызнаў віну за зробленае фота і сказаў, што яго дзеянням «няма апраўдання».

«Маім учынкам няма апраўдання. Адзінае, што прывяло да таго, што адбылося, — гэта маё асабістае няведанне», — паведаміў у сваім відэа Юрый, пасля якога мужчына паўдзельнічаў у спецыяльным абрадзе ачышчэння гары. 

Юрый Чылікін раскаяўся ў сваім учынку. Скрыншот з відэа з яго інстаграма, у якім ён каецца

Гара Агунг — гэта самы высокі пункт вострава Балі, у індуістаў яна лічыцца «жытлом багоў». Улады Інданезіі не так даўно сталі больш сур’ёзна ставіцца да недапушчальных паводзінаў турыстаў, якія наведваюць курорт і гару. Рашэнне аб дэпартацыі расіяніна падтрымалі і мясцовыя жыхары.

Мясцовыя чыноўнікі ж заклікаюць да «бескампраміснасці» у адносінах да парушэнняў правіл і законаў турыстамі. З-за падобных інцыдэнтаў на Балі плануюць забараніць турыстам карыстацца матацыкламі, а таксама абмежаваць ім паходы ў горы. 

Гэта не першы інцыдэнт з расіянамі на Балі. Толькі за апошні месяц інданезійскія ўлады дэпартавалі некалькі дзясяткаў чалавек за парушэнні нормаў мясцовага заканадаўства.

Чытайце таксама:

Сейшэлы, Інданезія, Егіпет: колькі каштуюць туры ў цёплыя краіны

«Некалькі гадоў ён мне сніўся, а зараз я яго купляю за 1 еўра». Беларуска стане ўладальніцай цэлага замка ў Таскане

У Венецыі шукаюць «ідыёта», які скочыў з трохпавярховіка проста ў канал

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Максим Дизайнер/адказаць/
30.03.2023
Ы

Ну, не у всех же, как в вашем пролетарско-крестьяском гетто атеистов за колючей проволокой. Ни языка, культурка вся съехала, а той, что осталась, отдыха и питания, вообще никогда не было.
1
атеистка/адказаць/
30.03.2023
Дизайнер, что вам все атеисты спать не дают?
"культурка вся съехала," а такие ли они были озабоченные делами Беларуси, как таковыми? или мот просто хотели на нашай культуры зарабіць?
0
Tony Montana/адказаць/
31.03.2023
Максим Дизайнер, а вашей московии свободы хоть залейся, а культура так и прет. молчал бы уж руский, не тебе других культурой попрекать. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930